BMW F22 — аўтамабілі ў кузаве купэ і кабрыялет ад нямецкага аўтавытворцы BMW, якія ўваходзяць у 2-ю серыю BMW. Вырабляліся з 2013 па 2021 год.
Нягледзячы на тое, што F22 з’яўляецца пераемнікам купэ 1-й серыі, ён выпускаецца менавіта ў 2-й серыі BMW. Назва, прысвоеная 2-й серыі, вынікае ў адпаведнасці з рацыянальнай сістэмай пазначэнняў мадэляў BMW — няцотныя лікі прысвойваюцца традыцыйным чатырохдзверным мадэлям, у той час, як цотныя — спартыўным купэ і кабрыялетам. Мадэльны шэраг складаўся з 218d, 220d, 220i, 225d, 228i і BMW M235i.
Гісторыя
Аўтамабіль быў прадстаўлены ў 2014 годзе на Паўночнаамерыканскім міжнародным аўтасалонеBMW 2 Series Coupe and M235i unveiled in full — Paul Tan (англ.BMW at the 2014 NAIAS Detroit. і затым на 13-м Пекінскім міжнародным аўтасалоне.BMW at the 13th Beijing International Automotive Exhibition 2014.
Першапачаткова мадэльны рад складаўся з мадэляў 220i, M235i (326 к. с.) і 220d.A new dimension in dynamics. Мадэлі 218d (143 к. с.) і 225d (218 к. с.) былі дабаўлены ў сакавіку 2014 года.BMW model upgrade measures from the spring of 2014. Мадэлі 228i (245 к. с.), M235i xDrive (326 к. с.) былі дададзеныя летам 2014 года.BMW model upgrade measures from the summer of 2014. Першапачатковы мадэльны шэраг для паўночнаамерыканскага і канадскага рынкаў уключаў мадэлі 228i (243 к. с.) і M235i (324 к. с.).BMW at the 2014 NAIAS Detroit. The All-New BMW 2 Series Coupe.
Продаж у Вялікабрытаніі стартавалі ў сакавіку 2014 года. Першапачаткова мадэльны шэраг складаўся з 220i (184 к. с.), M235i (326 к. с.) і 220d (184 к. с.).The new BMW 2 Series Coupé. Мадэль 228i была дабаўлена летам 2014 года.BMW model debuts and upgrades for summer 2014.
Абсталяваны двух-турбінным 3,0-літровым радным шасці-цыліндравым маторам, M2 выдаваў 365 к. с. (272 кВт) пры 6500 аб/хв. з максімальнымі абаротамі да 7000 аб/хв. Момант склаў 465 Нм паміж 1400-5560 аб/хв.
У 2016 годзе было прадстаўлена купэ BMW M2, абсталяванае дапрацаваным шасціцыліндравым радным бензінавым маторам N55 аб'ёмам 3,0 літра з адным турбакампрэсарам. Магутнасць сілавога агрэгата складае 370 r. с. Таксама аўтамабіль адрозніваецца ад стандартнага купэ іншымі падвескамі, па канструкцыі аналагічнымі тым, якія прымяняюцца на мадэлях BMW M3 і BMW M4Владимир Мельников Корень из M4 (рус.) // Авторевю. — 2016. — № 5. — С. 12-15..
2015 BMW 228i Пакет 2015 BMW 228i, які ўключае ў сябе адаптыўную M падвеску паменшаную на 10 мм, шыны Michelin Pilot Super Sport на унікальных літых 18-цалёвых дысках, з механічнай рулявой рэйкай BMW Variable Sport Steering і M спартыўнымі тармазамі (чатырох-поршневыя пярэднія супарты, двух-поршневыя заднія супарты, 13,4/13,6-цалёвыя пярэднія/заднія тармазныя дыскі, цёмна-сінія супарты з лагатыпам M), сталі даступнымі з ліпеня 2014 года (вытворчасць) для абодвух мадэляў купэ BMW 228i з 6-ступеньчатай механічнай і 8-ступеньчатай спартыўнай аўтаматычнай каробкамі перадач. 2015 BMW 228i з пакетам Track Handling Package была прадстаўлена ў 2014 годзе на Міжнародным аўтасалоне ў Нью-Ёрку.The BMW 228i Coupe with Track Handling Package
BMW M235i Racing
M235i Racing з’яўляецца гоначная версія 2 серыі ад падраздзялення BMW Motorsport. Аўтамабіль мае 3,0-літровы радны шасці-цыліндравы рухавік з максімальнай магутнасцю 333 к. с. (245 кВт). Аўтамабіль мае антыблакіровачную сістэму тармазоў, кантроль цягі і дынамічны кантроль устойлівасці.
BMW M2 (F87) У кастрычніку 2015 года, BMW прадставіў новы флагман 2 серыі, M2. Ён з’яўляецца ўскосным пераемнікам купэ 1 серыі M. Вытворчасць купэ M2 пачалося ў канцы 2015 года, а продаж ў Вялікабрытаніі з красавіка 2016 года, быў прадстаўлены на Паўночнаамерыканскім аўтасалоне ў Дэтройце.Media Alert: BMW M2 AND BMW X4 M40i TO MAKE WORLD DEBUTS AT THE 2016 NORTH AMERICAN INTERNATIONAL AUTO SHOW IN DETROIT Аўтамабіль з рухавіком BMW N55 развівае магутнасць 370 к. с. (272 кВт). З 6-ступеньчатай механічнай каробкай перадач, M2 разганяецца да 100 км/г за 4,5 секунды, альбо за 4,3 секунды з 7-ступеньчатым DCT аўтаматам.BMW M2 Model Overview - BMW North America Максімальная хуткасць абмежаваная электронікай на адзнацы 250 км/г, але абмежаванне, у якасці опцыі, можа быць павялічана да 270 км/г.
Характарыстыкі
Рухавікі +бензінавыя рухавікіSpecifications BMW 2 Series Coupe, 03/2014.Specifications BMW 2 Series Coupe M235i xDrive, 228i, valid from 07/2014.The new BMW 2 Series Coupé press pack.МадэльГадыАпісанне і кодМагутнасць, момант @аб/хв218i (136 к.с.)з 2015 года1499 куб. см, радны 3-цыліндравы з двума турбінамі (B38A15M0)136 к. с. (100 кВт) @4500-6000, 220 Нм @1250-4500220i (184 к.с.)з 2014 года1997 куб. см, радны 4-цыліндравы з двума турбінамі (N20B20U0)184 к. с. (135 кВт) @5000-6250, 270 Нм @1250-4500228i (243 к.с.)з 2014 года1997 куб. см, радны 4-цыліндравы з двума турбінамі (N20B20)243 к. с. (179 кВт) @5000-6500, 346 Нм @1250-4800228i (245 к.с.)з 2014 года1997 куб. см, радны 4-цыліндравы з двума турбінамі (N20B20U0)245 к. с. (180 кВт) @5000-6500, 350 Нм @1250-4800M235i (324 к.с.)з 2014 года2979. куб. см, радны 6-цыліндравы з двума турбінамі (N55B30)324 к. с. (238 кВт) @5800-6000, 447 Нм @1300-4500M235i (326 к.с.)з 2014 года2979. куб. см, радны 6-цыліндравы з двума турбінамі (N55B30O0)326 к. с. (240 кВт) @5800-6000, 450 Нм @1300-4500M235i xDrive (326 к.с.)з 2014 года2979. куб. см, радны 6-цыліндравы з двума турбінамі (N55B30O0)326 к. с. (240 кВт) @5800-6000, 450 Нм @1300-4500M2 (370 к.с.)з 2016 года2979. куб. см, радны 6-цыліндравы з двума турбінамі (N55B30T0)370 к. с. (272 кВт) @6500, 500 Нм @1450-4750 +дызельныя рухавікіМадэльГадыАпісанне і кодМагутнасць, момант @аб/хв218d (150 к.с.)з 2014 года1995 куб. см, радны 4-цыліндравы турба (B47D20)150 к. с. (148 кВт) @4000, 330 Нм @1750-2250220d (184 к.с.)з 2014 года1995 куб. см, радны 4-цыліндравы турба (N47D20O1)184 к. с. (181 кВт) @4000, 380 Нм @1750-2750220d (190 к.с.)з 2014 года1995 куб. см, радны 4-цыліндравы турба (B47D20)190 к. с. (187 кВт) @4000, 400 Нм @1750-2500225d (218 к.с.)з 2014 года1995 куб. см, радны 4-цыліндравы турба (N47D20T1)218 к. с. (215 кВт) @4400, 450 Нм @1500-2500
Маркетынг У рамках рэкламнай кампаніі BMW ў ЗША, рэкламны ролік з BMW 2 серыі пад назвай «Факел» паказваўся да і падчас трансляцыі на канале NBC Зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы.
Спасылкі BMW 2 на афіцыйным сайце кампаніі (руск.)
Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х F22 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта