Чэмпіянат свету — міжнароднае спаборніцтва па футболе, заснаванае ў 1930 годзе. У ім удзельнічаюць мужчынскія футбольныя зборныя краін-членаў Міжнароднай футбольнай федэрацыі (ФІФА), галоўнага футбольнага органа кіравання. Турнір праходзіць кожныя чатыры гады за выключэннем 1942 і 1946 гадоў, калі ён быў адменены ў сувязі з Другой сусветнай вайной. Апошні чэмпіянат свету, які праходзіў у 2022 годзе, выйграла зборная Аргенціна, якая ў фінале па пенальці перайграла Францыю (3:3 пасля дадатковага часу, 4:2 па пенальці).
Фінал чэмпіянату свету з’яўляецца апошнім матчам спаборніцтва і вызначае, каманда якой краіны стане сусветным чэмпіёнам. Калі пасля 90 хвілін асноўнага часу матча лік застаецца роўным, назначаецца дадатковы 30-хвілінны перыяд гульні, які называюць дадатковым часам. Калі нічыя паміж камандамі застаецца і пасля дадатковага часу, пераможца фінальнага матча вырашаецца ў серыі пенальці. Зборная, якая перамагае ў серыі пенальці, абвяшчаецца чэмпіёнам свету. Пераможца турніру вырашаўся ў выніку адзіночнага паядынку заўсёды акрамя 1950 года, калі чэмпіён свету вырашаўся ў выніку фінальнага групавога раўнда, у якім удзельнічалі чатыры зборныя (Уругвай, Бразілія, Швецыя і Іспанія). Матч паміж Уругваем і Бразіліяй быў адным з двух апошніх матчаў чэмпіянату і вырашальным, бо абедзве каманды ішлі наперадзе паводле ачкоў і каманда, якая перамагала ў гэтым паядынку, гарантавала сабе чэмпіёнства. Такім чынам, ФІФА лічыць гэты матч дэ-факта фіналам чэмпіянату свету 1950 года.
У 22 чэмпіянатах свету прымалі ўдзел 80 розных зборных, з якіх 13 даходзілі да фінальных матчаў і 8 станавіліся чэмпіёнамі. З пяццю тытуламі Бразілія з'ўляецца самай паспяховай камандай чэмпіянатаў свету, а таксама адзінай краінай, якая прымала ўдзел ва ўсіх розыгрышах спаборніцтва. Італія і Германія па чатыры разы выйгравалі чэмпіянат свету, Уругвай, Аргенціна і Францыя — па два, а Англія і Іспанія — па адным разе. Каманда, якая перамагае ў фінальным матчы, атрымлівае традыцыйны трафей, а яе імя гравіруецца на ніжняй частцы гэтага трафея .
У 22 папярэдніх чэмпіянатах свету толькі краіны з Еўропы і Паўднёвай Амерыцы даходзілі да фіналу галоўнага футбольнага першынства. Дзевяць разоў (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 2006, 2010 і 2018) у фінальным паядынку гулялі дзве еўрапейскія зборныя і толькі два разы (1930 і 1950) — дзве зборныя краін Паўднёвай Амерыкі. Рэкорд па колькасці выхадаў у фінал належыць зборнай Германіі, якая 8 разоў гуляла ў вырашальных паядынках чэмпіянату. Зборныя Італіі (1934—1938) і Бразіліі (1958—1962) з’яўляюцца адзінымі, якія выйгравалі чэмпіёнскія тытулы два разы запар, а зборныя ФРГ (1982—1990) і Бразіліі (1994—2002) адзінымі, якія тройчы запар даходзілі да фіналаў. Фіналы 1970 і 1994 гадоў паміж зборнымі Бразіліі і Італіі, а таксама фіналы 1986, 1990 і 2014 гадоў паміж зборнымі Германіі і Аргенціны з’яўляюцца адзінымі вырашальнымі паядынкамі паміж аднымі камандамі. Фінал 1934 года паміж зборнымі Італіі і Чэхаславакіі застаецца апошнім фіналам чэмпіянату свету, калі абедзве зборныя ўпершыню дайшлі да фіналу спаборніцтва. Пяць разоў (1934, 1966, 1978, 2010 і 2014) вынік фіналу вызначаўся ў дадатковы час і яшчэ тры разы (1994, 2006 і 2022) чэмпіёны свету вызначаліся ў серыі пенальці. Фіналы 1930 і 1966 гадоў з’яўляюцца адзінымі, якія праходзілі не ў нядзелю: першы адбыўся ў сераду, а другі — у суботу.
Месцы правядзення 11 разоў фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі на тэрыторыі Еўропы, 5 разоў — на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, 3 разы — у Паўночнай Амерыцы, 2 разы — у Азіі і 1 раз — у Афрыцы. Па два разы фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі ў Рыме (1934 і 1990), у Парыжы (1938 і 1998 у Сен-Дэні), у Рыа-дэ-Жанэйра (1950 і 2014) і ў Мехіка (1970 і 1986). У Германіі фіналы праходзілі таксама два разы, але ў розных гарадах — у Мюнхене ў 1974 годзе і ў Берліне ў 2006 годзе.
Спіс фіналаў
Каманда перамагла ў дадатковы час. Каманда перамагла ў серыі пенальці.
Слупок «Год» азначае год, у які праходзілі матчы асноўнай стадыі чэмпіянату, а спасылкі вядуць да артыкулаў пра адпаведныя чэмпіянаты. Спасылкі да артыкулаў пра фіналы чэмпіянатаў знаходзяцца ў слупку «Лік». Спасылкі ў слупках «Пераможцы» і «Фіналісты» вядуць да артыкулаў пра нацыянальныя зборныя, а не пра краіны.
Год Пераможцы Лік Фіналісты Суддзя Месца правядзення Стадыён Наведвальнасць 1930 Уругвай 4:2 Аргенціна Жан Лангенус Мантэвідэа, Уругвай Эстадыа Сентэнарыа 80 000 Дарада (12), Сеа (57), Ірыяртэ (68), Кастра (90) Пеўселье (20), Стабіле (37) 1934 Італія 2:1Пасля двух таймаў лік быў 1:1. Чэхаславакія Іван Эклінд Рым, Італія Нацыянале ПНФ 50 000 Орсі (81), Ск'явіа (95) Пуч (76) 1938 Італія 4:2 Венгрыя Жорж Капдэвіль Парыж, Францыя Іў дзю Мануар 45 000 Калаусі (6), Піёла (16), Калаусі (35), Піёла (82) Ціткаш (8), Шарошы (70) 1950 Уругвай 2:1На чэмпіянаце свету 1950 года адсутнічаў фінал, замест якога быў вырашальны групавы раўнд з чатырма камандамі (Уругваем, Бразіліяй, Швецыяй і Іспаніяй). Тым не менш, ФІФА лічыць матч паміж Бразіліяй і Уругваем вырашальным паядынкам чэмпіянату. Бразілія Джордж Рыдэр Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія Маракана 174 000 Ск’яфіна (66), Гіджа (79) Фрыясу (47) 1954 ФРГ 3:2 Венгрыя Уільям Лінг Берн, Швейцарыя Ванкдорф 60 000 Морлак (10), Ран (18), Ран (84) Пушкаш (6), Цібар (8) 1958 Бразілія 5:2 Швецыя Марыс Гіг Сольна, Швецыя Росунда 51 800 Вава (9), Вава (32), Пеле (55), Загалу (80), Пеле (90) Лідхальм (4), Сімансан (80) 1962 Бразілія 3:1 Чэхаславакія Мікалай Латышаў Сант’яга, Чылі Нацыянальны стадыён 69 000 Амарылду (17), Зіту (69), Вава (78) Масапуст (15) 1966 Англія 4:2Пасля двух таймаў лік быў 2:2. ФРГ Готфрыд Дайнст Лондан, Англія Уэмблі 93 000 Херст (18), Пітэрс (78), Херст (101), Херст (120) Галер (12), Вебер (90) 1970 Бразілія 4:1 Італія Рудольф Глокнер Мехіка, Мексіка Ацтэка 107 412 Пеле (18), Жэрсан (66), Жайрзінью (71), Карлус Алберту (86) Банінсенья (37) 1974 ФРГ 2:1 Нідэрланды Джон Тэйлар Мюнхен, ФРГ Алімпійскі стадыён 75 200 Брайтнер (26 пен.), Мюлер (44) Нескенс (2 пен.) 1978 Аргенціна 3:1Пасля двух таймаў лік быў 1:1. Нідэрланды Серджыа Ганела Буэнас-Айрэс, Аргенціна Манументаль Рывер Плэйт 71 483 Кемпес (38), Кемпес (105), Бертоні (115) Нанінга (82) 1982 Італія 3:1 ФРГ Арналду Каэлью Мадрыд, Іспанія Сант’яга Бернабеу 90 000 Росі (56), Тардэлі (69), Альтабелі (80) Брайтнер (83) 1986 Аргенціна 3:2 ФРГ Рамуальда Арпі Філью Мехіка, Мексіка Ацтэка 114 600 Браўн (23), Вальдана (56), Буручага (84) Руменігэ (74), Фёлер (81) 1990 ФРГ 1:0 Аргенціна Эдгарда Кадэзаль Мендэз Рым, Італія Стадыа Алімпіка 73 603 Брэмэ (85 пен.) 1994 Бразілія 0:0 (3:2 пен.) Італія Сандар Пуль Пасадэна, Каліфорнія, ЗША Роўз-Боўл 94 194 1998 Францыя 3:0 Бразілія Саід Белкуола Сен-Дэні, Францыя Стад дэ Франс 80 000 Зідан (27), Зідан (45), Пеці (90) 2002 Бразілія 2:0 Германія П’ерлуіджы Каліна Якагама, Японія Міжнародны стадыён Якагамы 69 029 Раналду (67), Раналду (79) 2006 Італія 1:1 (5:3 пен.)Пасля двух таймаў лік быў 1:1, у дадатковы час галоў забіта не было. Францыя Гарацыа Элізонда Берлін, Германія Алімпійскі стадыён 69 000 Матэрацы (19) Зідан (7 пен.) 2010 Іспанія 1:0Пасля двух таймаў лік быў 0:0. Нідэрланды Говард Уэб Яганэсбург, ПАР Сокер Сіці 84 490 Іньеста (116) 2014 Германія 1:0Пасля двух таймаў лік быў 0:0. Аргенціна Нікола Рыцолі Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія Маракана 74 738 Гёцэ (113) 2018 Францыя 4:2 Харватыя Нестар Пітана Масква, Расія Лужнікі 78 011 Манджукіч (18 АГ), Грызман (38 пен.), Пагба (59), Мбапэ (65) Перышыч (28), Манджукіч (69) 2022 Аргенціна 3:3 (4:2 пен.)Пасля двух таймаў лік быў 2:2, у дадатковы час каманды забілі яшчэ па адным мячы. Францыя Шыман Марціняк Лусаіл, Катар Нацыянальны стадыён Лусаіл 88 966 Месі (23 пен.), Дзі Марыя (36), Месі (108) Мбапэ (80 пен.), Мбапэ (81), Мбапэ (118 пен.)
Статыстыка паводле краін
Каманда Выйграныя турніры Бразілія 5 2 7 1958, 1962, 1970, 1994, 2002 1950, 1998 Германія 4 4 8 1954, 1974, 1990, 2014 1966, 1982, 1986, 2002 Італія 4 2 6 1934, 1938, 1982, 2006 1970, 1994 Аргенціна 3 3 6 1978, 1986, 2022 1930, 1990, 2014 Францыя 2 2 4 1998, 2018 2006, 2022 Уругвай 2 0 2 1930, 1950 — Англія 1 0 1 1966 — Іспанія 1 0 1 2010 — Нідэрланды 0 3 3 — 1974, 1978, 2010 Чэхаславакія 0 2 2 — 1934, 1962 Венгрыя 0 2 2 — 1938, 1954 Харватыя 0 1 1 — 2018 Швецыя 0 1 1 — 1958
Статыстыка паводле канфедэрацый
Канфедэрацыя Перамогі Фіналы Усяго УЕФА 12 (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 1990, 1998, 2006, 2010, 2014, 2018) 17 (1934, 1938, 1954, 1958, 1962, 1966, 1970, 1974, 1978, 1982, 1986, 1994, 2002, 2006, 2010, 2018, 2022) 29 5 10 КАНМЕБОЛ 10 (1930, 1950, 1958, 1962, 1970, 1978, 1986, 1994, 2002, 2022) 5 (1930, 1950, 1990, 1998, 2014) 15 3 3
Аўтары галоў
У агульнай колькасці ў фіналах чэмпіянатаў свету былі забіты 83 галы, аўтарамі якіх сталі 64 футбалісты. Адзіным, хто забіў 4 мачы ў фіналах, з’яўляецца француз Кіліян Мбапэ (адзін гол у 2018 годзе і хет-трык у 2022 годзе). Чацвёра футбалістаў забілі па тры мячы ў вырашальных паядынках: бразільцы Вава і Пеле, англічанін Джэфры Херст і француз Зінедзін Зідан. Сярод іх Херст аформіў хет-трык у фінальным матчы, а іншыя гульцы забівалі ў двух фіналах. Сямёра футбалістаў забілі па два галы ў фіналах чэмпіянатаў свету: немцы Паўль Брайтнер і Гельмут Ран, італьянцы Джына Калаусі і Сільвіа Піёла, аргенцінцы Марыа Кемпес і Ліянель Месі і бразілец Раналду. Пры гэтым Брайтнер (разам з Мбапэ, Вавам, Пеле і Зіданам) з’яўляецца адным з пяці гульцоў, якія забівалі галы ў двух фіналах. Шасцёра астатніх бамбардзіраў (разам з Вавам, Пеле і Зіданам) уваходзяць у дзявятку аўтараў дубляў у фінальных матчах і (разам з Мбапэ і Херстам) у 11 футбалістаў, якія забівалі больш за адзін гол у фінальным паядынку. Сярод бамбардзіраў фінальных матчаў 10 немцаў, 10 бразільцаў, 9 італьянцаў, 9 аргенцінцаў, 6 уругвайцаў, 5 французаў, 4 венгры, 2 англічаніны, 2 харваты, 2 чэхаславакі, 2 нідэрландцы, 2 шведы і 1 іспанец. Найбольшая колькасць галоў была забіта бразільцамі (15), немцамі (12), італьянцамі і аргенцінцамі (па 11), французамі (10З улікам аўтагола, забітым Марыа Манджукічам у браму Харватыі, будзе 11). Харват Марыа Манджукіч у 2018 годзе стаў адзіным аўтарам аўтагола ў фіналах чэмпіянатаў свету.
Футбаліст Чэмпіянаты Кіліян Мбапэ 4 2018 (1), 2022 (3) Вава 3 1958 (2), 1962 (1) Пеле 3 1958 (2), 1970 (1) Джэфры Херст 3 1966 (3) Зінедзін Зідан 3 1998 (2), 2006 (1) Паўль Брайтнер 2 1974 (1), 1982 (1) Джына Калаусі 2 1938 (2) Сільвіа Піёла 2 1938 (2) Гельмут Ран 2 1954 (2) Марыа Кемпес 2 1978 (2) Раналду 2 2002 (2) Ліянель Месі 2 2022 (2) Пабла Дарада 1 1930 Хасэ Педра Сеа 1 1930 Сантас Ірыяртэ 1 1930 Эктар Кастра 1 1930 Карлас Пеўселье 1 1930 Гільерма Стабіле 1 1930 Раймунда Орсі 1 1934 Анджэла Ск’явіа 1 1934 Антанін Пуч 1 1934 Пал Ціткаш 1 1938 Дзьёрдзь Шарошы 1 1938 Хуан Альберта Ск’яфіна 1 1950 Альсідэс Гіджа 1 1950 Фрыясу 1 1950 Макс Морлак 1 1954 Ферэнц Пушкаш 1 1954 Золтан Цібар 1 1954 Марыу Загалу 1 1958 Нільс Лідхальм 1 1958 Агнэ Сімансан 1 1958 Амарылду 1 1962 Зіту 1 1962 Ёзэф Масапуст 1 1962 Марцін Пітэрс 1 1966 Гельмут Галер 1 1966 Вольфганг Вебер 1 1966 Жэрсан 1 1970 Жайрзінью 1 1970 Карлус Алберту 1 1970 Раберта Банінсенья 1 1970 Герд Мюлер 1 1974 Ёган Нескенс 1 1974 Даніэль Бертоні 1 1978 Дзік Нанінга 1 1978 Паала Росі 1 1982 Марка Тардэлі 1 1982 Алесандра Альтабелі 1 1982 Хасэ Луіс Браўн 1 1986 Хорхэ Вальдана 1 1986 Хорхэ Буручага 1 1986 Карл-Хайнц Руменігэ 1 1986 Рудзі Фёлер 1 1986 Андрэас Брэмэ 1 1990 Эмануэль Пеці 1 1998 Марка Матэрацы 1 2006 Андрэс Іньеста 1 2010 Марыа Гёцэ 1 2014 Антуан Грызман 1 2018 Поль Пагба 1 2018 Марыа Манджукіч 1 2018 Іван Перышыч 1 2018 Анхель Дзі Марыя 1 2022
Заўвагі
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Чэмпіянаты свету па футболе Футбол