Пётр Орса (, , Навагрудскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — , ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, брат Аляксандра Орсы.
Біяграфія
Скончыў агранамічны факультэт у Празе. Пасля атрымання дыплому вярнуўся дадому і арганізаваў кааператыўную ферму ў Наваградскім павецеЮрэвіч, Л. Вітаўт Тумаш як біёграф сучаснікаў // Юрэвіч, Л. Жанры / Лявон Юрэвіч; [навук. рэд. Н. Гардзіенка]. — Мн.: Кнігазбор, 2013. — 523, с. — С. 227. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 21). — ISBN 978-985-7057-28-3. У заходнебеларускі перыяд працаваў у галіне малочнай гаспадаркі — загадчык мяснога і малочнага аддзелаў ЦГА ў Баранавічах. Пастановай № 3 Беларускай цэнтральнай радзе (БЦР) ад 24 студзеня 1943 г. быў прызначаны кіраўніком ў новаствораны аддзел зямельных пытанняўЗа дзяржаўную незалежнасць Беларусі (For national independence of Byelorussia): дакуманты і матар’ялы, сабраныя і падрыхтаваныя для публікацыі І. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага. — Лёндан: выданьне Беларускай цэнтральнай рады, 1960. — 198 с. — С. 86.. Пазней, узначальваў аддзел сельскай гаспадаркі БЦР.
З лета 1944 г. — на эміграцыі ў нацысцкай Германіі; з лютага 1945 г. у складзе вялікай групы беларусаў пераехаў у г. Гёкстэр (Брытанская зона акупацыі Германіі).Галяк, Л. Успаміны… — С. 172. Браў удзел у берлінскіх пленумах БЦР. Знаходзіўся ў шэрагах абаронцаў БЦР, у той час як ягоны брат Аляксандр заўсёды быў палкім прыхільнікам Рады БНР. Трэба адзначыць, што вывазу на прымусовыя працы не былі застрахаваныя радныя БЦР. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся з П. Орсай: Галяк, Л. Успаміны: У 2 кн. / Леанід Галяк. — ., . — С. 19.
24 верасня 1945 г. удзельнічаў у пасяджэнні XI Пленума БЦР у Эшэрсбэкене, на якім было прынята рашэнне часова прыпыніць дзейнасць БЦР. На аднаўленчым XII Пленуме БЦР у Эльвангене быў абраны радным БЦР. У канцы 1940-х, дзякуючы саўт-рыверскаму аддзелу Злучанага беларуска-амерыканскага дапамаговага камітэту (ЗБАДК) і асабіста Б. КітуБарыс Кіт: Мае ўспаміны / Запісаў А. Адзінец // Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі (БККА) / Алег Гардзіенка; БІНІМ. — Смаленск: [б. в.], 2009. — 423 с., л. іл. — С. 265. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 16)., пераехаў у ЗША, і пасяліўся ў Саўт-Рыверы. З сакавіка 1953 па пачатак верасня 1954 гг. — сакратар дзяржаўнага кантролю Калегіі (ураду) БЦР. З 1955 г. працаваў галоўным скарбнікам Беларускага нацыянальнага фонду, у функцыі якога ўваходзіла збор сродкаў і матэрыяльнае забеспячэнне грамадскай працы. Належаў да Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі, і з 23 кастрычніка 1960 г. быў скарбнікам БККА. Належаў да Амерыканскіх прыхільнікаў БЦР. З’яўляўся членам парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай.
Пахаваны паводле яго жадання на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку, побач з магілай брата А. Орсы.
Творы Як даглядаць жарабят // Беларускі календар на 1932 г. Вільня: Бел. Цэнтрасаюз, 1932. С. 79-80.
Літаратура Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада: стварэнне, дзейнасць, заняпад, 1943—1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., л. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — С. 439. — ISBN 978-985-7144-02-0.
Спасылкі
Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША