Ізабалёва — былая вёска ў Чырвонакастрычніцкім сельсавеце Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска Ізабалёва, або Забелава (Забелева) у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, побач быў аднайменны маёнтак. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1888 годзе ўладальнікам маёнтка Ізабалёва быў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Альберт Іванавіч Багушэўскі, было 200 дзесяцін зямлі.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1976 годзе далучана да вёскі Чырвоны Кастрычнік (колішняга маёнтка Ізабалёва)Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505)..

Насельніцтва 1908 год — 19 двароў, 126 жыхароў 1917 год — 21 двор, 126 жыхароў, усе беларусы

Вядомыя асобы Мікалай Каспяровіч (1900—1937) — беларускі этнограф, краязнавец, лексікограф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец.

Крыніцы

Літаратура