Дзіва́нна звыча́йнаяНазва Дзіванна звычайная згодна з (Verbascum thapsus) — двухгадовая травяністая расліна, від рода сямейства .
Назва
Дзіванна звычайная, дзяванна, каўтунічнік, панна-дзяванна, дзевана, дзівана, дзівана белая, дзівана касматая, касмак, лісяк, трава касматая, шальнік Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., дзівенаДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914, мядзве́джае ву́ха.
Батанічнае апісанне
Двухлетнік вышынёй 50—150 см, з моцным сцяблом, укрытым попельпа-белым лямцавым апушэннем. Лісце падоўжана-эліпсоіднае, крыламі сыходзіць па сцябле. Цвіце ў чэрвені — верасні. Кветкі светла-жоўтыя, у густой коласападобнай гронцы.
Распаўсюджанне і экалогія Дзіванна звычайная распаўсюджаная амаль паўсюль у свеце. Прыродны арэал — Макаранезія, Еўразія. Занесеная і натуралізаваная ў Аўстраліі і Новай Зеландыі, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.
На тэрыторыі былога СССР распаўсюджаная ў Беларусі, Украіне, Прыбалтыцы, еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе і Алтаі, у Усходняй Сібіры, а таксама ў Сярэдняй Азіі.
Расце на схілах, пясчаных мясцінах, на лясных палянах, сярод хмызняку.
Значэнне і выкарыстанне Як лекавая расліна вядома з Сярэднявечча. Шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
Добры пылканос. Пылок з дзіванны пчолы збіраюць у вялікай колькасці і часам цалкам забіваюць ім соты.
Літаратура
Спасылкі
Коровяк // Праект «Архив природы России»
Катэгорыя:Дзіванна Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Інвазіўныя віды раслін