Валянціна Антонаўна Напрэенка-Ляховіч (нар. , ст. Дзівенская, Гатчынскі раён, Ленінградская вобласць) — беларускі мастак.
Біяграфія Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1969). Удзельніца мастацкіх выстаў з 1967 года. Працавала на Віцебскім камбінаце мастацтваў. Выкладала на мастацка-графічным факультэце ВДУ імя П. М. Машэрава. Член Саюза мастакоў СССР (1973), Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў Віцебску.
Працуе пераважна ў акварэлі, змяшанай тэхніцы, стварае аб'екты.
Творчасць Сярод работ: акварэлі «Восень» (1966), «Куток старога Віцебска» (1972), «Свята на Дзвіне» (1982), «Лучоса ўвечар» (1984), трыпціх «Ранняя вясна» (1976); абстрактныя «Калаж» (1989), «Разбураны свет» (1991), «Мастак і час» (1994), «Стварэнне свету» (1997), «Вялікая хваля» (2002), «Малітва» (2008), «Два сусветы ёсць у чалавека…» (2008); серыя «Жанчына і папугай» (1993). Аўтар аб'ектаў «Рыба» (2005), «Чалавек-дрэва» (2006), «Энергія» (прысвячэнне Фернану Лежэ) (2010), «Руды мастак» (2010) і інш.
Творы мастачкі знаходзяцца ў Віцебскім мастацкім музеі, музеі Марка Шагала (Віцебск), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, Беларусь), Полацкай карціннай галерэі (Беларусь), музеі Verenzhain (Германія), галерэі «Урбан» Сарагоса (Іспанія).
Літаратура Цыбульскі, М. Л. Ляховіч Валянціна Антонаўна / М. Л. Цыбульскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : БелЭН, 1999. — Т. 9. — С. 437. Ляховіч Валянціна Антонаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : Беларус. Сав. Энцыкл., 1986. — Т. 3. — С. 332—333. Цыбульский, М. Л. Ляхович Валентина Антоновна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 95. Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў СССР Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў