Marmota himalayana — суркі, знойдзеныя ў гімалайскім рэгіёне, якія насяляюць ад верхняй мяжы лесу да снегавой лінііКлючевые факторы экологической ниши гималайского сурка Marmota Himalayana Hodgson (1841) в Непале. . Яны водзяцца на раўнінах Дэасай у Пакістане і Ладакх у індыйскім Кашміры. Прадстаўнікі віду памерам з буйную котку і жывуць калоніямі. Marmota himalayana цесна звязаны з Marmota monax, Marmota caligata і Marmota flaviventris. Мае цёмную шакаладна-карычневую афарбоўку з кантраснымі жоўтымі плямамі на пысачцы і грудзях. Галоўнае адрозненне гэтага сурка ад астатніх відаў суркоў у вельмі высокай ніжняй мяжы яго распаўсюджвання (да 3000 метраў).
«Мурашкі, якія рыюць золата» Герадота Даследаванне французскага этнолага Мішэля Песеля дазваляе меркаваць, што гісторыя пра мурашак, якія здабываюць золата, апісаная грэчаскім гісторыкам Герадотам, 3:102, што жыў у пятым стагоддзі да нашай эры, была заснавана на залатых гімалайскіх сурках плато Дэасай і звычцы мясцовых плямёнаў, такіх як Мінара, збіраць залаты пыл, здабыты з іх нор.
Галерэя
Катэгорыя:Млекакормячыя Азіі Катэгорыя:Вавёркавыя