Браматы — неарганічныя злучэнні, солі брамнаватай кіслаты HBrO3. Бясколерныя крышталічныя рэчывы, стабільныя пры нармальных умовах.
Брамат-аніён аналагічна хларат-аніёну мае структуру трыганальнай піраміды. Даўжыня сувязяў Br—O складае каля 0,178 нм, кут О—Br—O 112 °. Аніён BrО3− не ўтварае кавалентных сувязяў і не схільны ўтвараць каардынацыйныя сувязі. Браматы па сваіх хімічных уласцівасцях аналагічныя хларатам, але больш тэрмічна ўстойлівыя, менш растваральныя ў вадзе і з'яўляюцца больш моцнымі акісляльнікамі. Найбольшае практычнае прымяненне знаходзяць браматы натрыю і калію.
Фізічныя ўласцівасці Фізічныя канстанты некаторых браматаў: Формула Малярная маса, г/моль Колер Шчыльнасць, г/см3 Тэмпература плаўлення, °C Тэмпература раскладання, °C AgBrO3 235,77 белы 5,21 − 350 Al(BrO3)3 • 9H2O 572,82 белы н/д 62,3 100 Ba(BrO3)2 393,13 белы 3,99 − 270 CsBrO3 260,81 белы 4,11 420 420 Cu(BrO3)2 319,35 белы н/д − 550 Dy(BrO3)3 546,20 жоўты н/д − > 600 Hg(BrO3)2 • 2H2O 492,42 белы н/д − > 130 Hg2(BrO3)2 656,98 белы н/д − > 200 KBrO3 167,00 белы 3,25 434 > 450 Mg(BrO3)2 280,11 белы 2,29Для гексагідрату. − > 300 NaBrO3 150,89 белы 3,339 380 380 Nd(BrO3)3 • 9H2O 690,08 красный н/д 66,7 150 (−H2O); 450 Sm(BrO3)3 • 9H2O 696,20 жоўты н/д 74,5 150 (−H2O); > 500 Sr(BrO3)2 343,42 белы 3,77Для монагідрату. − 240 Y(BrO3)3 • 9H2O 634,74 белы н/д 74 > 350 Zn(BrO3)2 • 6H2O 429,28 белы 2,57 100 200 (−H2O); 700
Атрыманне Звычайна, браматы атрымліваюць электрахімічным або хімічным акісленнем браміду:
Браматы шчолачных і шчолачназямельных металаў могуць быць атрыманы дзеяннем вадкага брому на водныя растворы шчолачаў або карбанатаў:
Нерастваральныя ў вадзе браматы атрымліваюць абменнай рэакцыяй паміж браматамі натрыю або калію і адпаведных водарастваральных соляў металаў:
Хімічныя ўласцівасці Браматы — тэрмічна няўстойлівыч і раскладаюцца пры награванні па наступнай схеме: браматы шчолачных шчолачназямельных металаў і срэбра (на прыкладзе NaBrO3):
іншыя браматы (на прыкладзе Cu(BrO3)2):
У цвёрдым стане пры награванні браматы праяўляюць ўласцівасці акісляльніка
У водных растворах браматы праяўляюць слабыя акісляльныя ўласцівасці ў кіслым асяроддзі:
Цікавай рэакцыяй з удзелам браматаў з'яўляецца вагальная рэакцыя Белавусава — Жабацінскага, у якой адбываецца перыядычнае змяненне афарбоўкі раствора з жоўтай на бескаляровую:
Акісліць браматы да пербраматаў магчыма толькі з дапамогай электролізу або з дапамогай вельмі моцных акісляльнікаў:
Прымяненне Броматы выкарыстоўваюцца ў браматаметрыі, вытворчасці некаторых піратэхнічных саставаў, для выпечкі хлеба, а таксама ў неарганІчным сінтэзе для атрымання брамнаватай кіслаты і пербраматаў. Таксама браматы прымяняюцца як акісляльнікі ў практыцы арганічнага сінтэзу.
Гл. таксама Хлараты
Катэгорыя:Солі Катэгорыя:Браматы Катэгорыя:Злучэнні брому