«Партрэт дамы» — мініяцюрны партрэт працы галандскага мастака Рагіра ван дэр Вэйдэна, напісаны прыблізна ў 1460 годзе ў тэхніцы станковага жывапісу. Партрэт складаецца з геаметрычных фігур, якія фарміруюць вэлюм, выразы сукенкі, твар і рукі мадэлі; святло асвятляе яе твар і галаўны ўбор. Кантраст ценю і святла павялічвае амаль ненатуральную прыгажосць мадэлі, дадаючы ёй гатычнай элегантнасці.
Перадгісторыя стварэння Ван дэр Вэйдэн быў паглынуты партрэтным жывапісам да канца жыццяHand& Wolff, 242 і высока шанаваўся наступнымі пакаленнямі мастакоў за праніклівую перадачу характару адлюстроўванага вобраза. У гэтай працы пакора жанчыны перададзена праз яе хударлявы целасклад, пануры погляд, сціснутыя пальцыKleiner, 407. Многія рысы Дамы выдаюць імкненне ван дэр Вэйдэна адпавядаць гатычным ідэалам — вузкія плечы, сабраныя валасы, высокі лоб, складаны галаўны ўбор. «Партрэт Дамы» — адзіны партрэт, падпісаны ван дэр ВэйдэнамHand and Wolff, 242, аднак імя мадэлі не вядома.
Нягледзячы на тое, што ван дэр Вэйдэн не быў прыхільнікам ідэалізму, ён імкнуўся падхваліць сваіх мадэляў. Так, ён маляваў сваіх мадэляў у раскошным адзенні, часта з акругленымі рысамі твару, што часта выглядае ненатуральна. У свае карціны ван дэр Вэйдэн прыўносіць сваю асаблівую эстэтычнасць, жанчыны ў яго працах вельмі часта маюць знешняе падабенства адна з аднойGrössinger, 60. З 1937 года гэта карціна захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі мастацтва (Вашынгтон). Пра гэты партрэт сказана:«выдатны сярод усіх партрэтаў жанчын усіх школ».Van Der Elst, 76
Апісанне 160px|thumb|Петрус Крыстус (1410/1420 — 1475/1476), «Партрэт укленчанай данаркі» 1455 год, Нацыянальная галерэя мастацтва, Вашынгтон. Працы Крыстуса аказалі вялікі ўплыў на ван дэр Вэйдэна ў плане экспрэсіі і колеру.Kemperdick, 23|alt=see caption and text Жанчына ўзростам каля 20 гадоў намалявана па пояс у левы профіль — тры чвэрці на сіне-зялёным фоне. Як і ў многіх іншых працах ван дэр Вэйдэна, у «Партрэце дамы» прысутнічае недахоп дэталяў на заднім плане. Магчыма, аўтар выкарыстоўваў цёмны фон для таго, каб сканцэнтраваць увагу гледача на мадэлі, падобна да свайго сучасніка — ван Эйка (1395—1441)Friedlænder, 37. Канец гэтай традыцыі паклаў Ганс Мемлінг (1435—1494), вучань ван дэр Вэйдэна, які стаў змяшчаць мадэль на фоне пейзажуKemperdick, 24. У «Партрэце дамы» ж, наадварот, фон дазваляе гледачу надаць больш увагі твару мадэлі і яе ўнутранаму самавалоданню. Ван дэр Вэйдэн сціскае ўсю ўвагу гледача да чатырох галоўных рыс: галаўнога ўбору жанчыны, сукенкі, твара і рук. Фон карціны цямнее з часам, магчыма, што вуглы, якія ўтвараюцца сукенкай і атурам, былі калісьці больш вострымі.
На жанчыне элегантная чорная сукенка з чорнымі тасьмамі футры на запясцях і шыі«Portrait of a Lady, c. 1460 ». National Gallery of Art, Washington. Retrieved 8 March 2010.. Яе адзенне выканана ў модным у той час бургундскім стылі, які падкрэслівае эстэтыку гатычнага ідэалуVan der Weyden often worked on commission from members of the Burgundian court. See Schneider, 40. Яе сукенка сцягнута поясам трохі ніжэй грудзі. Афарбаваны ў мяккія колеры атур пакрыты вэлюмам, які апускаецца на плечы мадэлі і дакранаецца да яе рук. Тыповая рыса ван дэр Вэйдэна — асцярожная дэталізацыя шпілек, якія фіксуюць вэлюм.
Вэлюм мадэлі мае ромбападобныя абрысы і плаўна пераходзіць у камізэльку, якая носіцца пад сукенкай. Нягледзячы на тое, што дама намалявана пад невялікім вуглом, візуальна яна размешчана менавіта ў цэнтры. Такі эфект дасягаецца за кошт самкнутых ліній яе рук, выраза сукенкі і вэлюма. Твар мадэлі вытанчана асветлены, на яе скуры не бачна кантрастаў колеру. Візуальна выцягнуты за кошт прычоскі твар жанчыны, выскубленыя бровы — прыкметы моды таго часу. Валасы зачэсаны назад і прымацаваны вобадам на аправе атура трохі вышэй яе вушэй.
Левае вуха мадэлі, паводле некаторых ацэнак, намалявана занадта высока (паралельна вачам, а не носу), магчыма, гэты прыём выкарыстаны для таго, каб надаць плыўнасць ніжняй лініі правага боку вэлюму. У XV стагоддзі нашэнне вэлюму было прыкметай сціпласці, таму што вэлюм закрываў твар. Аднак, у гэтым партрэце гэта дэталь накіравана на стварэнне процілеглага эфекту: яна афармляе твар мадэлі, каб прыцягнуць да яго ўвагу гледачоўSchneider, 40.
left|thumb|180px|Частка партрэта дэманструе сціснутыя пальцы і чырвоны пояс дамы Рукі мадэлі складзены як пры малітве і размешчаны ў самым нізе карціны, таму здаецца, што яны служаць апорай усяму целу мадэліHand and Wolff, 244. Пальцы на руках мадэлі моцна сціснуты, магчыма для таго, каб здавацца меншымі і не адцягваць увагі ад асобы дзяўчыны. Тонкія пальцы мадэлі выразна дэталізаваны — гэта таксама адна з рыс ван дэр Вэйдэна, які праз адлюстраванне рук і твара паказваў сацыяльнае становішча сваіх мадэляў. Рукавы сукенкі апускаюцца ніжэй запясцяў. Выява сагнутых пальцаў мадэлі — адзін з самых дэталізаваных элементаў у карціне, паўтарае пірамідальную форму галаўнога ўбору ў верхняй частцы партрэта.
Вочы мадэлі, апушчаныя ўніз, надаюць карціне пакорлівасці, у адрозненне ад яе экстравагантнага адзення. Паказаць набожнасць — адна з галоўных мэт ван дэр Вэйдэна. Вочы і нос мадэлі падоўжаныя, ніжняя губа зроблена больш поўнай пры дапамозе колеру. Некаторыя вертыкальныя лініі вакол вуснаў падкрэслены, зрэнкі вачэй павялічаны, бровы трохі падняты. У дадатак да гэтага, контуры яе твару вылучаны такім метадам, што гэта здаецца ненатуральным і абстрактнымCampbell, 15, асабліва для чалавека XV стагоддзяCampbell, 28. Гэты метад апісаў гісторык мастацтваў Эрвін Панофскі:
«Рагір сканцэнтраваўся на некалькіх істотных рысах, якія ён выражае з дапамогай фізіягноміка і фізіялогіі — перш за ўсё лініямі»"Kemperdick, 22. Высокі лоб і шырокі рот мадэлі адлюстроўваюць яе гарачы, аскетычны характар, наводзячы на думкі пра «нявырашаны канфлікт у яе індывідуальнасці»Walker, 126.
Крыніцы
Літаратура Campbell, Lorne. Van der Weyden. London: Chaucer Press, 2004. ISBN 1-904449-24-7 Campbell, Lorne and Van der Stock, Jan. (ed.) Rogier van der Weyden: 1400—1464. Master of Passions. Leuven: Davidsfonds, 2009. ISBN 978-90-8526-105-6 Campbell, Lorne, Foister, S, Roy. A. «Early Nothern European Painting». National Gallery Technical Bulletin, volume 18, 1997 Friedlænder, Max J. «Landscape, Portrait, Still-Life: Their Origin and Development». New York: Schocken Books, 1963 Grössinger, Christa. Picturing women in late Medieval and Renaissance art. Manchester: Manchester University Press, 1997. ISBN 0-7190-4109-0 Hand, John Oliver and Wolff, Martha. Early Netherlandish Painting. Washington: National Gallery of Art, 1986. ISBN 0-521-34016-0 Kemperdick, Stephan. The Early Portrait, from the Collection of the Prince of Liechtenstein and the Kunstmuseum Basel. Munich: Prestel, 2006. ISBN 3-7913-3598-7 Kleiner, Fred S. Gardner’s Art Through the Ages: The Western Perspective. Belmont: Wadsworth Publishing, 2009. ISBN 0-495-57364-7 Monro, Isabel Stevenson and Monro, Kate M. Index to Reproductions of European Paintings: A Guide to Pictures in More Than Three Hundred Books. New York: H. W. Wilson, 1956. Scott, Margaret. The History of Dress: Late Gothic Europe, 1400—1500. London: Humanities Press, 1980. ISBN 0-391-02148-6 Schneider, Norbert. The Art of the Portrait: Masterpieces of European Portrait-Painting, 1420—1670. Taschen GmbH, 2002. ISBN 3-8228-1995-6 Smith, Jeffrey. The Northern Renaissance. London: Phaidon, 2004. ISBN 0-7148-3867-5 Van Der Elst, Joseph. The Last Flowering of the Middle Ages. Montana: Kessinger Publishing, 1944. Walker, John. National Gallery of Art, Wahington. New York: Harry N. Abrams, Inc, 1975. ISBN 0-8109-0336-9 Wilson, Jean. Painting in Bruges at the Close of the Middle Ages: Studies in Society and Visual Culture. Pennsylvania State University Press, 1998. ISBN 0-271-01653-1
Спасылкі
«Партрэт дамы» ў Нацыянальнай галерэі мастацтва ЗША
Катэгорыя:Карціны Рагіра ван дэр Вэйдэна Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнай галерэі мастацтва Катэгорыя:Карціны 1460 года