Асаблівасці геалагічнага мінулага Беларусі, яе рэльефу, клімату, расліннасці абумовілі складаную будову глебавага покрыва тэрыторыі. Асноўныя глебаўтваральныя пароды тыповыя для зоны ледавіковай акумуляцыі: азёрна-ледавіковыя, марэнныя, водна-ледавіковыя адклады, алювіяльныя наносы, торф. Сярод глебаўтваральных працэсаў пераважаюць дзярновы (пад лугавой травяністай расліннасцю), падзолісты (пад лясной расліннасцю), балотны (у паніжаных месцах, дзе назапашваецца вільгаць) і іх спалучэнні.
З улікам ступені праяўлення асноўнага глебаўтваральнага працэсу вылучаны тыпы глебаў Беларусі: дзярнова-падзолістыя глебы, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, тарфяна-балотныя глебы, поймавыя глебы, дзярнова-карбанатныя глебы, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Паводле механічнага складу адрозніваюць гліністыя, сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяныя глебы.
Асноўныя тыпы i падтыпы глебаў Аўтаморфныя глебы: дзярновыя i дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолiстыя, дзярнова-палева-падзолiстыя, падзолiстыя, бурыя лясныя.
Паўгiдраморфныя (забалочаныя) глебы: дзярнова-падзолiстыя забалочаныя, дзярновыя i дзярнова-карбанатныя забалочаныя, поймавыя дзярнова-глеяватыя i дзярнова-глеявыя.
Гiдраморфныя глебы: тарфяна-балотныя нiзiннага тыпу, тарфяна-балотныя вярховага тыпу, тарфяна-балотныя пераходнага тыпу, тарфяна-балотныя поймавыя, карбанатна-саланчаковыя.
Літаратура Геаграфія глебаў з асновамі глебазнаўства: падручнік для студ. геагр. спец. ВНУ/ В. С. Аношка, Н. А. Гецэвіч, М. К. Чартко, А. Ф. Чарныш; пад рэд. В. С. Аношкі. Мн., 2000. 329 с. Почвы сельскохозяйственных земель Республики Беларусь: практ. пособие / под ред. Г. И. Кузнецова, Н. И. Смеяна. Мн., 2001. 432 с.
Спасылкі Беларусь — Зямельныя рэсурсы і глебы — belarusenc.by