Бе́жыца — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Пціч (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 203 км². Пачынаецца каля вёскі Крукаўшчына, вусце за 2 км на ўсход ад аграгарадка Бярозаўка. Рэчышча ад вытоку на працягу 5,2 км каналізаванае. Вадазбор нізінны. У вярхоўі рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў, у сярэднім і ніжнім цячэнні цячэ праз лес.

Літаратура

— С. 283.

Ліст карты N-35-118. Выданне 1981 г.

Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Глускага раёна Катэгорыя:Прытокі Пцічы