«Но́вае Не́ба» — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 1991 годзе бард-спявачкай Касяй Камоцкай і гітарыстам Леанідам Шырыным.
Гісторыя Кася Камоцкая, якая выконвала акустычныя песні на гітары, па парадзе Алеся Камоцкага запрасіла гітарыста Лявона Шырына для ўдзелу ў запісе на радыё. Гэтая сумесная праца дала жыццё новаму калектыву, які атрымаў назву Новае Неба. Гурт не меў пастаяннага складу музыкаў (акрамя Касі Камоцкай), у розны час да яе далучаліся Лявон Вольскі, Вячаслаў Корань, Алег Дземідовіч, Юрась Ляўкоў, Юля Глушыцкая і г.д. Тэксты пісалі Міхал Анемпадыстаў, Адам Глобус, Анатоль Сыс, Лявон Вольскі і іншыя сучасныя беларускія паэты.
Дэбютны альбом убачыў свет пад назвай «Дзеці чорнага гораду» (1991). Чацвёрты альбом «Мая краіна» запісаны адразу пасля лістападаўскага рэферэндума 1996 года, як балючая рэакцыя на палітычныя перамены. У 1999 годзе быў выпушчаны зборнік «Песьні розных гадоў» (таксама вядомы пад назвамі «The Best», «Выбранае», «Лепшае»)Мартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 299-301.. У тым жа 1999 годзе лэйблам Каўчэг выдадзены апошні электрычны альбом гурта «Cepieliny», у запісе ўдзельнічалі гітарыст Слава Корань, басіст Аляксей Паўловіч, ударнік Аляксандр БыкаўМартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 301-302.. Альбом мусіў стаць кропкай у гісторыі гурта. Аднак у 2000-х Кася Камоцкая час ад часу збірала скарочаны акустычны склад гурта (гітарыст ULIS Слава Корань і віяланчэлістка Юлія Глушыцкая). Плёнам гэтай працы стаў альбом «Акустыка», запісаны 30 кастрычніка 2004 года на канцэрце ў Доме літаратара Сяржуком Лабандзіеўскім і выдадзены лэйблам БМАgroup у 2005 годзе. Акрамя песень, на дыск былі змешчаны тры відэакліпа гурта («Цэпеліны», «Дом», «Неба мяняе колер»)Мартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 302-304..
У 1995 годзе, на «Рок-каранацыі'94», гурт атрымаў рок-карону за альбом «Сон у трамваі». На «Рок-каранацыі'95» і '96 лідар гурта Кася Камоцкая атрымоўвала званне «Рок-князёўна».
Гурт Новае Неба лічыцца адной з галоўных з'яў на музычнай сцэне Беларусі 1990-х гадоўБудкін Сяргей, Сьвярдлоў Павал, Жбанкоў Максім. Залатыя дыскі беларускага рок-н-рола. Гурт Новае Неба .
Дыскаграфія Альбомы Дзеці чорнага гораду (1991) Сон у трамваі (1994) (1995) (1996) Песьні розных гадоў (зборнік, 1999) Cepieliny (1999) (live, 2005) Лепшае (зборнік, 2006)
Зборнікі «Вольныя танцы: слухай сваё» (1999) — «Сон у трамваі» «Вольныя танцы: новая альтэрнатыва» (2000) — «Котка» «More кахання» (2001) «Сэрца Еўропы in rock» (2001) — «Гэта Мы!» «Генералы айчыннага року» (2004) — «У небе зьнічаваньняў 33» «Песьні свабоды» (2006) — «Гэта мы!» «Песні свабоды-2» (2006) — «Ліст да сястры»
Удзельнікі Кася Камоцкая — спеў
Іншыя ўдзельнікі Лявон Вольскі — клавішныя, спеў Леанід Шырын — гітара (1988–1994) Слава Корань — гітара (1994–1999) Юрась Ляўкоў — бас-гітара Аляксей Паўловіч — бас-гітара Аляксандр Быкаў — ударныя Алег Дземідовіч — ударныя Юлія Глушыцкая — віяланчэль
Кавер-версіі У 2019 годзе спявачка Palina запісала кавер-версію спева «Цудоўны Вечар» у рамках музычнага праекту Тузін Гітоў, «Belsat Music Live» ды Лявона Вольскага «Нас у Маскве не зразумеюць».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Старонка гурта на Last.fm Сто бардаў свабоды. Кася Камоцкая / Бібліятэка Свабоды XXI стагоддзя / Радыё Свабоды Кася Камоцкая, белая и пушистая / Інтэрв'ю Музыкальной газете
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1991 годзе