Бітва пры Гандэсе адбылася ў красавіку 1938 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Перадумовы Пасля падзення г. Каспэ войскі нацыяналістаў працягнулі прасоўванне да Каталоніі пры падтрымцы Легіёна «Кондар» і «Легіянерскай авіяцыі». Да канца лютага сілы нацыяналістаў дабраліся да ўскраін Гандэсы. XV-я інтэрбрыгада адыходзіла з пачатку Арагонскага наступлення, калі рэспубліканскія абарончыя рубяжы паваліліся.

Бітва была выклікана рашэннем XV-й інтэрбрыгады акапацца і ўтрымаць горад Гандэса, каб запаволіць наступленне франкісцкіх войскаў, якія няўхільна рухаліся наперад.

Бітва Горад Гандэса ўтрымлівала XV-я інтэрбрыгада. Нацыяналісты атакавалі яго войскамі італьянскага экспедыцыйнага корпуса генерала Марыа Берці і армейскага корпуса Манастэрыа. Нягледзячы на доблесць брытанскіх бацоў у складзе інтэрбрыгад, 3 красавіка Гандэса пала, а 140 брытанскіх і амерыканскіх добраахвотнікаў былі захоплены ў палон. Тым не менш супраціўленне XV-й інтэрбрыгады дазволіла рэспубліканскім войскам перагрупавацца і вывесці частку атрадаў праз раку Эбра.

Бітва ў культуры Гэтая бітва згадваецца ў песні «Jamie Foyers», дзе быў забіты выдуманы герой.

Літаратура Hugh Thomas. The Spanish Civil War. — Modern Library, 2001. — 1136 с. — ISBN 978-0375755156. Hugh Thomas. La Guerra Civil Espanola. — Grijalbo, 1976. — Т. 1. — 500 с. — ISBN 978-8425306945. Salas Larrazabal, Ramón. Historia del Ejército Popular de la República. — La Esfera de los Libros, S.L., 2006. — ISBN 978-8497344654.

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:1938 год у Іспаніі Катэгорыя:Бітвы ў Іспаніі Катэгорыя:Красавік 1938 года Катэгорыя:Канфлікты 1938 года