31 жніўня 2025 года ў 23:47 па мясцовым часе (19:17 UTC) у Афганістане, недалёка ад мяжы з Пакістанам, здарылася землетрасенне магнітудай 6,0. Больш за 1100 чалавек загінулі, яшчэ не менш за 3500 былі параненыя.
Падзеі Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся ў раёне правінцыі Нангархар, недалёка ад мяжы з раёнам правінцыі Кунар, за 27 км на паўночны ўсход ад горада і за 25 км на захад ад мяжы з правінцыяй Хайбер-Пахтунхва ў Пакістане. Яго гіпацэнтр знаходзіўся на глыбіні 8 км, найбольшая інтэнсіўнасць па шкале Меркалі складала VII—VIII у эпіцэнтральнай вобласці, VI у Джалалабадзе і IV ў Кабуле і пакістанскім горадзе Пешавар. Падземныя штуршкі таксама адчуваліся ў Ісламабадзе, Лахоры і ў некаторых частках Індыі, у тым ліку ў Дэлі. Паведамлялася, што было зафіксавана не менш за 13 афтэршокаў, у тым ліку адзін магнітудай 4,5 у 21:33 UTC і два магнітудай 5,2 у 21:33 і 23:46 UTC.
Наступствы Ва ўсім Афганістане загінулі прынамсі 1100 чалавек, 3500 былі параненыя. Яшчэ тысячы могуць знаходзіцца пад руінамі будынкаў, што абваліліся. Разбурана не менш за тысячу дамоў. Большасць будынкаў, што пацярпелі, былі пабудаваны з гліны і каменю. Паводле ацэнкі ААН, бедства непасрэдна закранула не менш за 12 тысяч чалавек.
Крыніцы
Афганістан Катэгорыя:Падзеі 31 жніўня Катэгорыя:Жнівень 2025 года Катэгорыя:2025 год у Афганістане