Алег Валянцінавіч Жынгель (нар. , Глыбокае) — беларускі банкір і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 19 сакавіка 1967 года ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

Праходзіў службу ў Савецкай Арміі. Працаваў начальнікам Глыбоцкага ўчастка інкасацыі Віцебскага абласнога ўпраўлення інкасацыі, начальнікам Глыбоцкага ўчастка інкасацыі Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці; старшым эканамістам, начальнікам крэдытнага аддзела аддзялення АКБ «Белаграпрамбанк» у Глыбокім; кіруючым аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» у Глыбокім; начальнікам філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» — Віцебскае абласное ўпраўленне. Начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк».

Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», «100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь», «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»; ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі, ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага аблвыканкама, Лёзненскага райвыканкама; узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік Белаграпрамбанка» і інш..

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:банкіры Беларусі