«Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» — страчаны твор Сымона Буднага, выдадзены 11 кастрычніка 1562 года ў Нясвіжскай друкарні. Другое выданне, выдадзенае ў гэтай друкарні пасля таксама кірылічнага «Катэхізіса» Буднага.
Кніга да нашага часу не захавалася, хоць была вядома бібліёграфам XIX стагоддзя. Факт яе выхаду пацвярджае таксама палеміка Буднага са старцам Арцеміем вакол гэтага твора. Твор быў прысвечаны Астафею Валовічу — земскаму падскарбію літоўскаму, які ўклаў свае сродкі ў Нясвіжскую друкарню: «…початок сее друкарни нашее твоей милости наклады исперва еще, яко некое основание уготовали и укрепили», — пісаў Будны ў прысвячэнні.
Крыніцы
Катэгорыя:Сымон Будны Катэгорыя:Кнігі 1562 года Катэгорыя:Літаратурныя творы на старабеларускай мове Катэгорыя:Страчаныя творы