thumb|Дзве спартсменкі

Спарты́ўная акраба́тыка — від спорту, які ўключае розныя фізічныя практыкаванні, звязаныя з захаваннем раўнавагі (балансаванне) і вярчэннем цела з апорай і без апоры. У спаборніцтвы ўваходзяць акрабатычныя скачкі, практыкаванні ў парах і групах.

Дысцыпліны і спаборніцтвы Вылучаюць дзве асноўныя групы практыкаванняў: скачковая акрабатыка (скачкі); сілавая акрабатыка (стойкі, піраміды і іншыя практыкаванні, звязаныя з балансаваннем).

Спаборніцтвы праводзяцца паміж мужчынамі і жанчынамі паасобку, у парах (у тым ліку мяшаных) і групах. Часам выкарыстоўваюцца спецыяльныя прылады, такія як трамплін або батут. Чэмпіянаты свету па акрабатыцы праводзяцца з 1964 года.

У Беларусі Гурткі акрабатыкі існавалі ў Беларусі з сярэдзіны 1930-х гадоў, а як від спорту акрабатыка развіваецца з 1946 года. Сярод беларускіх акрабатаў чэмпіёнамі свету і Еўропы станавіліся Ю. Зікуноў (1974) і В. Біндлер. Званне чэмпіёнаў СССР атрымлівалі А. Колесава (1952), В. Бірукоў (1957), А. Туманаў і М. Туманаў (1963), Л. Зданюк (1966—1967), а таксама А. Базылеў (1974).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Спартыўная акрабатыка Катэгорыя:Віды спорту