Бабру́йскі масі́ў — тэктанічная структура крышталічнага фундамента ў Бабруйскім і Рагачоўскім раёнах.

Апісанне Масіў быў вылучаны па мазаічным тыпе геафізічных палёў — магнітным і гравітацыйным. У цэнтральнай частцы структура характарызуецца перавагай істотна адмоўнага або слабага магнітнага поля. Бабруйскі масіў мае авальную форму з субшыротным распасціраннем. Яго даўжыня складае 250 км, шырыня — 80 км. Структура абмежавана кальцавой структурай разломнага характару.

Геалагічная будова Складзены пераважна з біятытавых, амфібалітавых граніта-гнейсаў і мігматытаў з падпарадкаванымі целамі амфібалітаў. Рэгіянальнае развіццё граніта-гнейсаў дазваляе класіфікаваць такія структуры як граніта-гнейсавы масіў, які можа мець форму купала або авала.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Тэктанічныя структуры Катэгорыя:Геалогія Бабруйскага раёна Катэгорыя:Геалогія Рагачоўскага раёна