Багатыро́ўскае бало́та — нізіннае балота на паўднёвым захадзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, у вадазборы ракі Ступа.
Апісанне Плошча балота складае 1,7 тыс. га, у межах прамысловага пакладу — 2 га.
Глыбіня торфу дасягае 1 м, сярэдняя складае 0,7 м. Ступень распаду торфу — 45 %, попельнасць — 14 %. Станам на 1 студзеня 1978 года запасы торфу ацэньваліся ў 2 тыс. тон.
Флора і гаспадарка На тэрыторыі балота знаходзіцца 260 га сухадолаў, якія выкарыстоўваюцца пад ворыва. Паўночная частка балотнага масіву асушана і выкарыстоўваецца пад сенажаць.
Паўднёвая частка пакрыта рэдкім бярозавым лесам і хмызняком з вярбы. У травяным покрыве пераважаюць асокі, таксама растуць хвошч, трыснёг, гіпнавыя імхі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Балоты Пінскага раёна Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта Катэгорыя:Басейн Піны Катэгорыя:Нізінныя балоты Беларусі