Генадзь Хмяльніцкі () — уніяцкі царкоўны дзеяч, ігумен, архімандрыт, базыльянін.

У 1599—1611 гадах манах Віленскага Траецкага манастыра. У 1611—1613 гадах вучыўся ў Браўнсбергскім езуіцкім калегіуме, потым у Папскай семінарыі ў Вільні.

Паплечнік і спаведнік полацкага архібіскупа Іасафата Кунцэвіча. З 1619 года ігумен Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра. Разам з архібіскупам займаўся вяртаннем праз суды манастырскай маёмасці, незаконна прысвоена мясцовай шляхтай.

У 1628 годзе быў першым сведкам (Primus Testis) на працэсе кананізацыі Кунцэвіча.Життєписи Василіян // Записки ЧСВВ. — Жовква, 1924. — Т. І. — С. 12.

У 1629 годзе ўдзельнічаў у Жыровіцкай кангрэгацыі базыльян пад кіраўніцтвам мітрапаліта Іосіфа Руцкага. На кангрэгацыі разглядалі пытанне ліквідацыі Барысаглебскай архімандрыі і пераносе манастыра ў Полацк. Прычынай было імкненне мітрапаліта ўзмацніць кантроль над манастырамі, а пажыццёвае абранне архімандрытаў манахамі перашкаджала цэнтралізаваным рэформам. Протаархімандрыт Рафал Корсак з кансультарамі (радцамі) мусіў наведае Полацк і вызначыць умовы пераносу манастыра. Аднак рэалізацыю плана спыніла нязгода полацкага архібіскупа Антонія Сялявы. Ужо 1630 годзе ў полацкіх земскіх актах Генадзь Хмяльніцкі згаданы як архімандрыт.

Каля 1636 года Генадзь Хмяльніцкі пераведзены на месца суперыёра (ігумена) Наваградскага манастыра.

Крыніцы

Літаратура

Жыццяпісы базыльян (Пятая частка Рукапісу Льва Кішкі) / [біяграфічныя матэрыялы пра князёў і царкоўных дзеячаў-базыльян на лацінскай мове]. — ЦДІАЛ. Фонд 201, вопіс 4 б, справа 413. — С. 239—486. — С. 432. Жыттєписи Василіян (Виїмок з рукописного збірника митр. Льва Кишки) // Записки чина св. Василія Великого. — Жовква, 1924. — Т. І. — Вип. 1. — С. 12.

Спасылкі

Катэгорыя:Бельчыцкі манастыр Катэгорыя:Базыльяне