Бю́ргерства, бю́ргеры — тэрмін, якім абазначаюць гарадское насельніцтва ў Заходняй Еўропе перыяду Сярэдневякоўя. У шырокім сэнсе пад бюргерствам разумеюць усіх жыхароў сярэдневяковага горада, у вузкім — сярэдні слой гарадскога насельніцтва, пераважна рамеснікаў і гандляроў.
Гісторыя Бюргерства як сацыяльны слой сфарміравалася ў XI—XIII стагоддзях. Яго ўзнікненне было вынікам барацьбы гараджан з феадаламі-сеньёрамі за гарадскую зямлю і вызваленне ад феадальнай залежнасці.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Сацыяльныя групы Катэгорыя:Гісторыя Еўропы Катэгорыя:Сярэдневякоўе Катэгорыя:Горад