thumb|Бязмен XIX стагоддзя Бязме́н — даўняя ручная рычажная вага.
Канструкцыя і выкарыстанне Уяўляе сабой металічны або драўляны стрыжань з нанесенай шкалой і рухомым пунктам апоры ў выглядзе пятлі. На адным канцы меў місачку або кручок, дзе размяшчалі або падвешвалі груз, а другі, патоўшчаны канец, служыў гірай.
Карысталіся бязменам звычайна для вызначэння масы (вагі) прадуктаў. Часам бязменам называюць таксама спружынную ручную вагу.
Этымалогія Этымалогія слова «бязмен» няясная. На думку Макса Фасмера, найбольш абгрунтаваныя версіі Арва Расянена пра паходжанне ад чувашскага *viśmen (ад — «мераць») і Фёдара Корша пра паходжанне ад арабска-цюркскага väznä — «вагі», на якія магло паўплываць другаснае збліжэнне з bez měny (). Меркаванні пра запазычанне са лічацца памылковымі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вагі Катэгорыя:Бытавая тэхніка