Аляксандр Аляксандравіч Парфяновіч () — беларускі тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларусі (2013).

Біяграфія Нарадзіўся 21 жніўня 1950 года ў вёсцы Святазер’е Чавускага раёна. Маці — настаўніца пачатковых класаў, бацька — вадзіцель. Быў другім дзіцём у сям’і. Мае старэйшую сястру і малодшага брата.

Пасля заканчэння школы паступіў у Магілёўскае рэспубліканскае культурна-асветніцкае вучылішча на тэатральнае аддзяленне, дзе атрымаў дыплом з адзнакай. Год працаваў у Падсвіллі ў доме культуры.

У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці рэжысёр народнага тэатра (педагогі А.А. Даброцін, Г.П. Старкоўская). З 1975 года працуе ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча.

Апрача прафесійнай дзейнасці, з’яўляецца старшынёй гарадскога аддзялення Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Здымаецца ў кіно, рэкламе, музычных кліпах.

Сям’я У 1976 годзе ажаніўся з Ганнай Антонаўнай. Мае дзвюх дачок — Таццяну і Наталлю.

Творчасць Сыграў больш за 150 тэатральных роляў. Найбольш значныя ролі: Анзэльм («Жаданне кахання» Э. Ажэшка), Прыстаў («Камедыянт» А. Асташонка), Эпафрадыт («Нерон» Ю. Сохара), Каспер («Пясочны гадзіннік» П. Васючэнкі), Бертран («Напалеон і Жазефіна» І. Губача), Амількар ("Масье Амількар" І. Жаміяка), Карп («Лес» А. Астроўскага), Ягор («Без Ягора будзе гора» В. Ткачова), Бацька («Далей — цішыня» В. Дэльмар), Лэйн («Чыё дзіця ў сакваяжы?» О. Уайльда), Маўрыцыа («Самадуры» К. Гальдоні), Шэн («Пункты на часавай восі» Д. Багаслаўскага), Граф («Вот такое тра-ля-ля…» Э. дэ Філіпа), Герман («Змяшаныя пачуцці, або Два старыя крабы з далікатным панцырам» Р. Баэра), Васіль Мульцік («Вечар» А. Дударава), Пратасавіцкі («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), Дон Кіхот («Страсці па Сервантэсу»), Дабровіч («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча), Кутас («Прымакі» Я. Купалы).

Зняўся ў 82 кінафільмах. Найбольш значныя ролі: Рыгор («Браты Карамазавы»), Герасім («Пелагія і белы бульдог»), Шульц («Дэтэктыўнае агенцтва Іван ды Мар’я»), Метрдатэль («Замах»), Кансьерж («Капітан Гардзееў»), Хавальнік кнігі Ценяў («Рыжык у Залюстроўі»).

Узнагароды Медаль «За працоўную доблесць» (1986); Ордэн Пашаны — за асабісты ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва (2006); Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2013); Спецыяльны прыз Міжнароднага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча «За ўвасабленне нацыянальнага характару» — за ролю ў спектаклі «Пінская шляхта» (1998); Прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка» — за вялікі ўклад у тэатральнае мастацтва Беларусі (2000); Спецыяльная прэмія Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова (2011); Найлепшы акцёр II плана на Міжнародным тэатральным фестывалі «Класіка сёння» ў Днепрадзяржынску — за ролю Карпа ў спектаклі «Лес» А. Астроўскага (2012); Найлепшая роля другога плана на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі — спектакль «Пункты на часавай восі» (2017); Прэмія «Крыштальная Паўлінка» (2019); Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва (2020); Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска (2022).

Спасылкі ПАРФЕНОВИЧ АЛЕКСАНДР АЛЕКСАНДРОВИЧ | Бобруйский городской исполнительный комитет Александр Парфенович, Заслуженный артист Республики Беларусь: «Моя первая роль – Мухомор. О-о, это было здорово!»