Марыя Бадзей () — беларуская паэтка, перакладчыца і рэдактарка.

Біяграфія Нарадзілася 20 красавіка 1997 года ў Ваўкавыску. У дзяцінстве жыла на вёсцы ў Заходняй Беларусі, гісторыя якой стала адной з ключавых тэм яе пазнейшай творчасці.

Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, вывучала славянскую, беларускую і польскую філалогію. Навучалася ў Беларускім калегіуме па кірунках «філасофія» і «літаратура». Таксама навучалася ў Школе маладога літаратара.

Станам на 2020 год жыла ў Мінску.

Дзейнасць Ініцыятарка і галоўная рэдактарка культурна-асветніцкага праекта Wir.by. Заснавальніца паэтычнага праекта Zramy. У 2015—2020 гадах была адной з арганізатараў Мінскага фестывалю моў.

Творчасць Пісаць вершы пачала ў другой палове 2010-х гадоў, творы публікаваліся ў часопісах «Верасень», «Маладосць», «Дзеяслоў», альманаху «Scriptorium». Тэксты паэткі ў перакладзе Вячаслава Лявіцкага на ўкраінскую мову друкаваліся ў газеце «Культура і жыццё» (). Таксама творы публікуюцца на парталах TAŬBIN і Lyrikline.

У 2022 годзе вершы Марыі Бадзей увайшлі ў «Анталогію паэтак. Выбранае Вальжынай Морт» (складальніца Вальжына Морт), выдадзеную ініцыятывай «Пфляўмбаўм». 19 чэрвеня 2022 года ўдзельнічала ў прэзентацыі выдання ў Берлінскай акадэміі мастацтваў.

У 2023 годзе ў выдавецтве «Пфляўмбаўм» выйшаў дэбютны паэтычны зборнік Марыі Бадзей «Мёд і дым», кніга змяшчае вершы, напісаныя ў 2017—2023 гадах. Творы ў зборніку характарызуюцца выкарыстаннем вольнага санета, верлібра, вершаў у прозе, а таксама насычанасцю архетыпічнымі вобразамі, алітэрацыямі і ўнутранымі рыфмамі.

Асноўная тэмы творчасці — памяць і гісторыя Заходняй Беларусі, фіксацыя «працэсу дажывання» і трансфармацыі космасу беларускай вёскі XX стагоддзя. Творам уласцівы асацыятыўны мантаж лінгвістычных вобразаў і прасторавыя зрухі ў тэксце.

Прызнанне Літаратурная прэмія «Залаты апостраф» (2018) у намінацыі «Дэбют». Прэмія конкурсу «Неба з сабой» (2020). Кароткі спіс паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай з кнігай «Мёд і дым» (2023).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі