Усходнемагілёўская група гаворак — адна з груп гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы.

Зона распаўсюджвання Усходнемагілёўская групу гаворак складаюць гаворкі паўднёва-ўсходняй часткі паўночна-ўсходняга дыялекту. Паўночная мяжа праходзіць прыблізна па лініі Талачын — Орша — Дуброўна, паўднёва-заходняя — прыблізна па лініі Талачын — Магілёў — Карма.

Усходнемагілёўская група гаворак мае працяг за межамі Беларусі. Яна складае адно цэлае з гаворкамі заходняй Браншчыны. Гэта адзінства роднасных па паходжанні гаворак можна назваць магілёўска-бранскай, або северска-беларускай, групай паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак..

Асаблівасці Гаворкі ўсходнемагілёўскай групы маюць наступныя ўласцівасці: паслядоўнае дысімілятыўнае аканне: [въда́], [тръва́] або нават [выда́], [трыва́], але [вадо́й], [траво́й], [у⁀ваz’э́], [у⁀трав’э́], [вады́], [травы́], [ваду́], [траву́]); паслядоўнае дысімілятыўнае яканне; цвёрды і мяккі гукі [р] і [р’]; падоўжаныя зычныя гукі [с’:], [з’:], [ц’:], [z’:], [н’:], [л’:], [ш:], [ж:], [ч:] і інш.; формы назоўнікаў жаночага роду з асновай на [γ], [х], [к] у давальным і месным склонах адзіночнага ліку з мяккімі канцавымі зычнымі [к’], [х’], [γ’] у аснове: [к⁀стр’ах’э́], [к⁀стару́х’і], [к⁀наγ’э́], [к⁀даро́γ’і], [к⁀рук’э́], [к⁀ба́бк’і], [ны⁀стр’ах’э́], [пъ⁀стару́х’і], [ны⁀наγ’э́], [пъ⁀даро́γ’і], [ны⁀рук’э́], [пъ⁀ба́бк’і]; асабовыя формы дзеясловаў з асновай на [γ], [к], з мяккімі зычнымі [γ’], [к’]: [п’аку́], [стр’іγу́], [п’ак’э́ш], [стр’іγ’э́ш], [п’ак’э́ц’], [стр’іγ’эц́’], [п’ак’о́м], [стр’іγ’о́м] [п’ік’іц’о́], [стр’іγ’іц’о́], [п’аку́ц’], [стр’іγу́ц’]; утварэнне назваў малых у жывёл і птушак пры дапамозе суфікса -онак: [ц’ал’о́нък], [кац’о́нък], [кыц’ано́к], або [кыц’ан’о́нък], [ц’іпл’о́нък], [z’іц’о́нък]; канчатак -і ў займенніка увесь у назоўным склоне множнага ліку: [ус’і́ л’у́z’і], [ус’і́ дн’і́]; канчатак -эй пад націскам у прыметніках і займенніках з цвёрдай асновай у родным і творным склонах адзіночнага ліку жаночага роду: [мъладэ́й], [сух’э́й], [тэй], [так’э́й], [з⁀мъладэ́й], [зы⁀сух’э́й], [за⁀тэй], [зы⁀так’э́й]; канчатак [-эйа] пад націскам у прыметніках і займенніках у назоўным склоне множнага ліку: [мыладэ́йа л’у́z’і], [сух’э́йа дро́вы], [тэ́йа дн’і], [так’э́йа даро́γ’і]; неазначальная форма з канцавым зычным гукам [ц’], [ч], [ш] дзеясловаў з асновай на зычны: [йэс’ц’], [л’эз’ц’], [клас’ц’], [с’эч], [стр’іжч], [стр’іч], [стр’іш], [л’эжч], [л’эч], [л’эш].

Гэтыя асаблівасці агульныя як для ўсходнемагілёўскай, так і для віцебскай груп гаворак.

Выключна для ўсходнемагілёўскай групы гаворак характэрна: дысімілятыўнае яканне так званай жыздранскай разнавіднасці: [з’імл’а́], [с’іz’а́ц’], але [з’амл’э́], [с’аz’э́ў] і г. д.; вымаўленне звонкіх зычных у канцы слова і перад глухімі зычнымі ў сярэдзіне слова: ду[б], са[д], но[ж], ло[ж]ка, ка[з]ка.

Літаратура

Катэгорыя:Паўночна-ўсходні дыялект беларускай мовы