Юань Сю (; ), Імператар Сяо У-дзі () — апошні імператар дынастыі Паўночная Вэй (532—535).
Біяграфія Унук рэфарматара Сяовэнь-дзі і трэці сын Юань Хуая, князя Гуанпіна.
Быў узведзены на трон у 532 годзе пасля перамогі генерала Гао Хуаня над кланам Эрчжу. Да гэтага Юань Сю хаваўся ад міжусобіц на ферме.
Не жадаючы быць марыянеткай у руках Гао Хуаня, Юань Сю ўступіў з ім у адкрытае процістаянне. У 534 годзе ён быў вымушаны пакінуць сталіцу Лаян і бегчы на захад пад абарону генерала Юйвэнь Тая ў Чан’ань.
Уцёкі імператара прывялі да канчатковага распаду Паўночнай Вэй на дзве часткі. Заходняя Вэй была пад кантролем Юйвэнь Тая, і тут знаходзіўся Юань Сю; ва Усходняй Вэй Гао Хуань паставіў свайго марыянеткавага імператара.
Адносіны з Юйвэнь Таем таксама сапсаваліся. У пачатку 535 года Юань Сю быў атручаны (меркавана, па загадзе Юйвэнь Тая).
Крыніцы
Катэгорыя:Імператары Паўночнай Вэй