«Зубастыкі» () — амерыканскі фантастычны камедыйны фільм жахаў, пастаўлены рэжысёрам Стывенам Херэкам. Прэм’ера адбылася 11 красавіка 1986 года ў Нью-Ёрку.
Фільм сабраў 13,2 мільёна долараў падчас свайго выхаду ў ЗША і спарадзіў франшызу, якая складаецца з трох працягаў і вэб-серыяла пад назвай «Зубастыкі: Новы запой». Пятая частка пад назвай «Зубастыкі атакуюць!» з’яўляецца перазапускам серыі.
Сюжэт Махнатыя бязлітасныя пачвары з жахлівай пашчай прыбылі з космасу, каб знішчыць цывілізацыю людзей. І пачалі яны са звычайнай фермы ў Канзасе, дзе зжыраюць усё, што трапляецца ім на зуб (у тым ліку і людзей). Але ў космасе ёсць Касмічныя паляўнічыя, мэта якіх — барацьба са злоснымі іншапланецянамі. Яны прыходзяць на дапамогу перапалоханым мясцовым жыхарам. Толькі аб’яднаныя намаганні і мудрагелістая стратэгія дапамогуць перамагчы пражэрлівых іншапланетных звяркоў.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы 1986 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 1986 года Катэгорыя:Камедыйныя фільмы жахаў Катэгорыя:Фантастычныя камедыі Катэгорыя:Фільмы жахаў ЗША Катэгорыя:Фільмы пра іншапланецян Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты Катэгорыя:Фільмы жахаў 1986 года