Чаргава́нне гу́каў, альтэрна́цыя ( — чаргаванне) — заканамерная замена гукаў мовы ў межах адной і той жа марфемы ў розных словах або словаформах. Адрозніваюць чаргаванне гістарычнае (традыцыйнае) і пазіцыйнае (фанетычнае).
У беларускай мове Гістарычнае чаргаванне гукаў абумоўлена гукавымі працэсамі, якія адбываліся ў старажытны перыяд і ў сучаснай беларускай мове не існуюць. Напрыклад: б — бл, п — пл, в — ўл, ф — фл, м — мл (вынік узаемадзеяння губных зычных з [й]): любіць — люблю, сыпаць — сыплю, славіць — слаўлю, графіць — графлю, запляміць — заплямлю; чаргаванне заднеязычных [γ], [к], [х] з шыпячымі [ж], [ч], [ш] і свісцячымі [з’], [с’], [ц] (вынік палаталізацыі): даро[γ]а — даро[ш]ка — на даро[з’]е, ра[к]а — рэ[ч]ка — у рэ[ц:]ы, стра[х]а — падстрэ[ш:]а — на стра[с’]е; чаргаванне свісцячых [з], [с] з шыпячымі [ж], [ш] (вынік палаталізацыі): ва[з’]іць — вя[з]у — ва[ж]у, ка[с’]іць — пако[с] — ка[ш]у;
Пры пазіцыйным чаргаванні змена гукаў у слове абумоўлена фанетычнымі законамі сучаснай мовы. Найбольш частыя пазіцыйныя чаргаванні гукаў у беларускай мове: чаргаванні, звязаныя з рэдукцыяй галосных (аканне, яканне): д[о]м — д[а]мы, [с’э]м — [с’а]мі; [у] — [ў]: ён узяў — яна ўзяла; [і] — [ы]: ісці — адысці; звонкія і глухія зычныя: са[д]ы — са[т]; цвёрдыя і мяккія зычныя: ру[к]а — ру[к’]і; свісцячыя і шыпячыя зычныя: гру[з’]іць — гру[ш]чык.
Гл. таксама Аблаўт
Крыніцы
Катэгорыя:Фаналогія Катэгорыя:Марфалогія мовы