Вірджынія Луіза Джуфрэ, у дзявоцтве Робертс (; ) — фігурантка справы па Джэфры Эпштэйну, адна з ахвяр міліардэра і яго знаёмых.
Біяграфія Нарадзілася ў сталіцы штата Каліфорнія горадзе Сакрамента. Праз некалькі гадоў разам з бацькамі пераехала ў Фларыду, у адзін з населеных пунктаў акругі Палм-Біч.
Па збегу абставінаў сям’я стала няшчаснай, і дзяўчынцы прыйшлося вялікую частку часу праводзіць у грамадстве чужых людзей. Ужо ў раннім дзяцінстве яна пацярпела ад сексуальных дамаганняў суседа. Адзіным спосабам выратавання ад дамаганняў стаў сыход і тулянне па сваяках і знаёмых.
У рэшце рэшт у 13 гадоў юная Вірджынія трапіла ў рукі Рона Эпінгера, састарэлага гвалтаўніка і секс-гандляра. Яна апынулася ў яго мадэльным агенцтве, якое з’яўлялася прыкрыццём злачыннай дзейнасці (нелегальны ўвоз замежнікаў, адмыванне грошай і прастытуцыя). З цяжкай сітуацыі яе вызваліў біялагічны бацька, які атрымаў працу менеджара па тэхабслугоўванні ў Мар-а-Лага — прыватнай рэзідэнцыі Дональда Трампа.
Неўзабаве Вірджынія знайшла добра аплачванае месца ў прыватным клубе Трампа. У якасці супрацоўніцы спа-салона дзяўчына стала асвойваць масаж. У пачатку 2000-х яна знаёміцца з Гіслейн Максвел, якая прапанавала перспектыўную працу ў сферы паслуг і арганізавала знаёмства з фінансістам Джэфры Эпштэйнам. З часам працадаўцы прымусілі непаўналетнюю Вірджынію да палавой сувязі з людзьмі, якія прыходзілі на сеансы масажу. У статусе секс-рабыні дзяўчына сустракалася з шэрагам вядомых і ўплывовых асоб, у тым ліку прынцам Эндру. Пазней Вірджынія разрывае кантракт.
У 2005-м паліцыя ЗША зацікавілася асобамі людзей, якія рабілі прастытутак з маладых масажыстак. Тым часам былыя працадаўцы звязаліся з Вірджыніяй, якая ў той момант жыла ў Аўстраліі. Пасля размовы з Эпштэйнам дзяўчына адмовілася супрацоўнічаць з сілавікамі. Дапамагчы ў расследаванні злачыннай дзейнасці яе прымусіла інфармацыя аб колькасці пацярпелых. У 2009-м пад псеўданімам Вірджынія падала грамадзянскі пазоў і атрымала кампенсацыю, сума якой не раскрывалася.
Праз два гады гісторыю Джуфрэ апублікаваў папулярны штомесячны часопіс Vanity Fair. Да матэрыялаў, адпраўленых у выдавецтва поштай, Вірджынія прыклала фота з прынцам Эндру. Гэта справакавала скандал, які ахапіў як Еўропу, так і ЗША.
На гэтай хвалі ў 2014-м Джуфрэ стварыла некамерцыйную арганізацыю Victims Refuse Silence для дапамогі жанчынам, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю.
Улетку 2021 года Джуфрэ падала ў суд на прынца Эндру. Жанчына адкрыта абвінаваціла яго ў згвалтаваннях, жорсткім абыходжанні і нанясенні маральнай шкоды. Аднак разгляд быў урэгуляваны ў дасудовым парадку ў лютым 2022-га (меркавана брытанец выплаціў ёй кампенсацыю).
25 красавіка 2025 года Вірджынію знайшлі мёртвай у яе доме ў Аўстраліі. Паводле папярэдняй інфармацыі, праваабаронца скончыла жыццё самагубствам.
Прыватнасць У 2002 годзе ажаніліся з аўстралійцам Робертам Джуфрэ.
Крыніцы
Спасылкі Вирджиния Джуффре
Катэгорыя:Праваабаронцы ЗША Катэгорыя:Жанчыны ЗШАКатэгорыя:Самазабойцы Катэгорыя:Джэфры Эпштэйн