Адушаўлёнасць — граматычная катэгорыя, якая выражае проціпастаўленне двух тыпаў назоўнікаў, часткова прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, лічэбнікаў і займеннікаў, паказвае адносіны абазначаных назоўнікамі прадметаў да жывой і нежывой прыроды. Адушаўлёнымі з’яўляюцца назоўнікі, якія абазначаюць у асноўным жывых істот. Адушаўлёнасцю характарызуюцца таксама атрыбутыўныя часціны мовы, што служаць дадатковым фармальным сродкам абазначэння адушаўлёнасці назоўнікаў, і займеннікі я, ты, мы, вы, сябе, хто (і яго дэрываты). Неадушаўлёныя назоўнікі, атрыбутыўныя словы і асобныя займеннікі абазначаюць прадметы нежывой прыроды, з’явы і падзеі або ўказваюць на іх.
У беларускай мове Граматычна адушаўлёнасць праяўляецца ў форме вінавальнага склону множнага ліку: у адушаўлёных назоўніках супадае з формай роднага, а ў неадушаўлёных — назоўнага склону (няма людзей — бачыць людзей, няма дрэў — бачыць дрэвы). Для адзіночнага ліку адушаўлёнасць выражаецца супадзеннем формаў дапасаваных азначэнняў у вінавальным і родным склонах, а неадушаўлёнасць — у вінавальным і назоўным (назоўны склон: высокі мужчына, высокі ясень; родны склон: высокага мужчыны, высокага ясеня; вінавальны склон: высокага мужчыну, высокі ясень).
Пад катэгорыю адушаўлёных часам граматычна падводзяцца некаторыя неадушаўлёныя прадметы і наадварот. Мнагазначнае слова можа быць адушаўлёным у адным са сваіх значэнняў і неадушаўлёным у другім (разгалісты дуб ‘дрэва’, сапраўдны дуб ‘неадукаваны чалавек’).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Граматычныя катэгорыі імя