Сяргей Аляксандравіч Раманаў (нар. ) — беларускі актывіст анархісцкага руху, палітычны зняволены. У агульнай складанасці ён быў прыгавораны да пазбаўлення волі тэрмінам на 24 гады і 5 месяцаў.СЯРГЕЙ РАМАНАЎ
Біяграфія Сяргей Раманаў зацікавіўся анархісцкімі ідэямі ў падлеткавым узросце. Цікавіцца пешым турызмам і экстрымальнымі відамі падарожжаў. Таксама адзначаецца, што ён займаецца жывапісам і татуіроўкай.Siarhei Ramanau
Раманаў быў затрыманы ў 2014 г. і асуджаны паводле артыкула 295-3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь да 5 гадоў пазбаўлення волі і вызвалены ў 2019 годзе.Сяргей Аляксандравіч Раманаў Dissidentby.com
Справа анарха-партызан У час пратэстаў у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў беларускія пагранічнікі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года затрымалі ў Ельскім раёне ля беларуска-ўкраінскай граніцы Сяргея Рамнава і яшчэ трох анархістаў — Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага і Дзмітрыя Разановіча. Іх абвінавацілі паводле артыкула 289 Крымінальнага кодэкса «Тэрыразм», а таксама паводле артыкула 295 «Незаконнае абарачэнне зброі». Анархістаў абвінавацілі ў падпале чатырох аўтамабіляў каля будынка пракуратуры ў Салігорску і мясцовага аддзялення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Ён быў першапачаткова асуджаны да 20 гадоў зняволення. 29 кастрычніка 2021 года ў Гомелі Сяргея Раманава прыгаварылі да 1 года пазбаўлення волі за «парушэнне ўмоў нагляду», устаноўленага пасля папярэдняга прысуду. У сакавіку 2023 года і верасні 2024 года ён двойчы быў асуджаны паводле артыкула аб «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі». У выніку агульны прызначаны тэрмін пазбаўлення волі склаў 22 гады і 11 месяцаў.Сяргей Аляксандравіч Раманаў Dissidentby.com
Увосень 2025 года з’явілася інфармацыя, што Сяргей Раманаў быў шпіталізаваны і перанёс планавую аперацыю, якая прайшла без ускладненняў. Паводле наяўных звестак, пасля лячэння яго павінны былі вярнуць у папраўчую калонію.
Катэгорыя:Анархісты Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»