Барва́нішкі, таксама Барво́нішкес () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Кавальчуцкай сянюніі. Размешчана за 3 км ад мястэчка Шумск і за 7 км на поўдзень ад Кавальчукоў. Побач з вёскай праходзіць аўтамабільная дарога .

Гісторыя У XIX і ў пачатку XX стагоддзя вёска знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні, уваходзіла ў Шумскую воласць.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Барванішкі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

З 1920 года вёска ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы. У 1922—1939 гадах яна знаходзілася ў складзе гміны Шумск Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года вёска была занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Барванішкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года знаходзіліся ў складзе Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах тэрыторыя была пад акупацыяй Германіі. З 1990 года Барванішкі ўваходзяць у склад незалежнай Літвы.

Насельніцтва Дынаміка колькасці насельніцтва Барванішак паказвае на яго паступовае зніжэнне на працягу XX і пачатку XXI стагоддзяў.

Моўная сітуацыя Разам з іншымі паселішчамі на ўсход ад Вільні вёска размешчана ў арэале бытавання беларускіх гаворак, якія гістарычна сфарміраваліся на беларуска-літоўскім моўным памежжы. Польскі славіст Мірослаў Янковяк, які праводзіў дыялекталагічныя даследаванні ў гэтым рэгіёне ў 2008—2025 гадах, зафіксаваў у Барванішках выкарыстанне беларускай гаворкі (якую мясцовыя жыхары называюць «простай мовай»). Аднак ён адзначае, што гэтая мова паступова саступае месца польскай, а ў другой чарзе — рускай і літоўскай мовам. Сёння беларуская гаворка сустракаецца пераважна сярод жыхароў старэйшага пакалення. У прыватнасці, у 2009 годзе даследчыкам былі зроблены аўдыязапісы мясцовай гаворкі ад ураджэнкі вёскі 1933 года нараджэння, якія дэманструюць характэрныя лексіка-фанетычныя асаблівасці мясцовага маўлення (у тым ліку аканне, няпоўнае яканне, цвёрдае «р», пераход «л» у «ў» і іншыя рысы).

Вядомыя асобы Ганна Какаловіч (; 1892—1943) — каталіцкая манахіня. Яна разам з дзесяццю іншымі манахінямі-назарэтанкамі была расстраляна нацыстамі 1 жніўня 1943 года каля Навагрудка (вядомыя як Навагрудскія мучаніцы). У 2000 годзе Папа Рымскі Ян Павел II абвясціў навагрудскіх манахінь блаславёнымі.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна Катэгорыя:Кавальчуцкая сянюнія