Хагі Вагі (; от  — «абдымаць») — персанаж хорар-гульні Poppy Playtime, якая выйшла ў кастрычніку 2021 года. У хуткім часе пасля выхаду гульні Хагі Вагі ператварыўся ў папулярны мем, а цацкі з гэтым персанажам сталі карыстацца вялікім попытам.

Гісторыя Хагі Вагі з’яўляецца антаганістам хорар-гульні Poppy Playtime. Гэта антрапаморфная істота, якая мае сіні мех, трохкутную голаву і вялікую ўсмешку, якая можа аскаліцца некалькімі радамі вострых зубоў. Першапачаткова ён быў добразычлівым і з’яўляўся аматарам цёплых абдымкаў, але з-за аварыі на фабрыцы стаў паляваць на галоўнага героя.

У культуры

Хагі Ваггі стаў персанажам мемаў, папулярнай цацкай (у тым ліку плюшавай), з яго выявай выпускаюць адзенне для дзяцей, і інш.

Адзнакі В The Vilage Хагі Вагі назвалі «любімым монстрам зумераў і галоўным мемам у TikTok». У Medialeaks лічылі, што ён «ператварыўся з крыважэрнага монстра ў абаяльнага героя».

Забарона Беларусь Перыядычна ў СМІ з’яўляюцца звесткі пра спробы забараніць продаж цацак з Хагі-Вагі.

У снежні 2021 года стала вядома, што некалькі чалавек звярнуліся ў Камітэт дзяржкантролю Беларусі каб той заняўся праверкай дзіцячай цацкі Хагі-вагі, і даў ацэнку ўплыву дадзенай цацкі на псіхіку дзяцей.

На пачатку 2025 года у СМІ стала з’яўляцца інфармацыя, што ў Беларусі прапануюць забараніць цацкі, створаныя па вобразу герояў камп’ютарных гульняў і фільмаў. У прыватнасці Міністр адукаці Беларусі А. Іванец успамінал менавіта пра папулярнага тады Хагі-Вагі.

Расія У Расіі перыядычна з’яўляюцца прапановы па забароне цацкі, але самая крупная забарона цацкі была звязана з партыяй Хагі Вагі з вялікім утрыманнем фенола.

Крыніцы

Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісу Катэгорыя:Відэагульнявыя мемы Катэгорыя:Інтэрнэт-мемы Катэгорыя:Персанажы відэагульняў Катэгорыя:Мяккія цацкі