Радыёэлектроніка — галіны навукі і тэхнікі, што звязаны з перадачай і пераўтварэннем інфармацыі на аснове выкарыстання радыёчастотных электрамагнітных ваганняў. Ахоплівае радыётэхніку і электроніку, а таксама квантавую электроніку, мікраэлектроніку, оптаэлектроніку. Цесна звязана з радыёфізікай, фізікай цвёрдага цела, оптыкай, аўтаматыкай, тэхнічнай кібернетыкай, механікай і электронікай. Метады і сродкі радыёэлектронікі выкарыстоўваюцца ў большасці галін навукі і тэхнікі. Літаратура
Катэгорыя:Радыёэлектроніка