Герман Абендрот (; ) — нямецкі дырыжор.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і кнігагандляра. У 1900—1903 гадах навучаўся ў Мюнхенскай кансерваторыі па класах тэорыі і кампазіцыі (у Людвіга Цюе), фартэпіяна (у Ганны Хірцэль-Лангенхам) і дырыжыравання (у Фелікса Мотля).

У 1903—1904 гадах быў дырыжорам Мюнхенскага аркестравага таварыства; з 1907 па 1911 год — капельмайстрам Любекскага тэатра, затым, да 1914 года — генерал-музікдырэктарам Эсэна. З 1914 года працаваў у Кёльне, дзе ў 1918 годзе стаў генерал-музікдырэктарам, да 1934 года ўзначальваў Гюрцэніх-аркестр і займаў пасаду дырэктара Кёльнскай кансерваторыі. з 1934 года — аркестра Гевандхаўза і прафесар кансерваторыі ў Лейпцыгу, з 1945 года — генерал-музік-дырэктар у Веймары, кіраўнік сімфанічных аркестраў радыё ў Лейпцыгу і Берліне. Вядомы як інтэрпрэтатар твораў Л.​Бетховена, І.​Брамса, А.​Брукнера. Член Нямецкай акадэміі мастацтваў (ГДР). Нацыянальная прэмія ГДР 1949.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Дырыжоры Германіі