Барава́я (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Юркевіцкага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне За 18 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 247 км ад Гомелю.

Гідраграфія На ўсходзе вадасховішча рыбгаса.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сялянскімі сядзібамі.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як сяліба ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Дзень ураджая», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 3 жыхароў. 15 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе рыбгаса «Белае» (цэнтр — пасёлак Азёрны). Дзейнічае пачатковая школа.

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 67 гаспадарак, 184 жыхара.

Дынаміка 1897 год — 33 жыхара (паводле перапісу). 1917 год — 41 жыхар. 1940 год — 34 двары, 172 жыхара. 1959 год — 231 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 67 гаспадарак, 184 жыхара.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Юркевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна