Бе́лае (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Юркевіцкага сельсавета.

Вакол лес. На поўдні і ўсходзе батанічны заказнік рэспубліканскага значэння.

Геаграфія Каля вёскі знаходзіцца возера Белае.

Размяшчэнне У 22 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 251 км ад Гомелю.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец - Калінкавічы. Драўляныя сялянскія сядзібы ўздоўж прасёлкавай дарогі.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года сяліба Белае Возера. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 4 жыхароў. 6 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе рыбгаса "Белае" (цэнтр - пасёлак Азёрны).

Насельніцтва Колькасць 2004 год - 9 гаспадарак, 16 жыхароў.

Дынаміка 1897 год - 63 жыхара (паводле перапісу). 1917 год - 94 жыхара. 1925 год - 19 двароў. 1940 год - 32 двары, 184 жыхара. 1959 год - у вёсцы 49, у пасёлку рыбнай гаспадаркі 175 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год - 9 гаспадарак, 16 жыхароў.

Вядомыя выхадцы Ф. П. Алексіевіч - Герой Сацыялістычнай Працы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Юркевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна