Вятчы́нская Ру́дня (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета.

Геаграфія Месціцца за 45 км на паўночны ўсход ад Жыткавічаў, за 20 км ад чыгуначнага раз’езда Старушкі (на лініі Лунінец — Калінкавічы), за 278 км ад Гомеля. Побач аўтадарога Марохарава — Любань.

Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Вакол вёскі лес.

Гісторыя Заснавана ў другой палове XIX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Паводле перапісу 1897 года знаходзіўся вадзяны млын. У 1917 годзе ў Дзякавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Прагрэс». У другой палове 1930-х гадоў у вёску пераселены жыхары побач размешчаных сяліб. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сакавіку 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску. 15 жыхароў загінулі на фронце.

Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — вёска Дзякавічы). Дзейнічаў клуб. Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Дзякавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..

Насельніцтва 1897 год — 4 двары, 31 жыхар (паводле перапісу). 1917 год — 76 жыхароў. 1925 год — 21 двор. 1940 год — 49 двароў. 1959 год — 257 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 36 гаспадарак, 71 жыхар.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Марохараўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна