Зага́цце (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.
Вакол лес.
Геаграфія Размяшчэнне У 24 км на захад ад Жыткавіч, 8 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 257 км ад Гомелю.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з кароткай, просталінейнай, шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі.
Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 годзе сяліба ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1932 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 12 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «XX партз'езд» (цэнтр — вёска Града).
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Браніслаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 .
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 20 гаспадарак, 56 жыхароў.
Дынаміка 1917 год — 7 жыхароў. 1959 год — 151 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 20 гаспадарак, 56 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Людзяневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна