Ягор Ягоравіч Батальёнак (нар. , вёска Вялікія Труханавічы, , Віцебская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Вялікія Труханавічы Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Грынькоўскай сярэдняй школе. Скончыў у 1968 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. Працаваў у Бягомльскай школе-інтэрнаце, у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1974 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе пераважна ў жанры пейзажа. Асноўныя творы: палотны «Повязь», «Цвіце сад», «Лета на Віцебшчыне», «Ажыны», «Дзяцінства светлы дзень» (1981), «Дзе сон-трава» (1986), «Бабіна лета», «Напрадвесні», «Прыйшоў Ілья», нізка пастэляў «Родны край». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, мастацкім цэнтры «Жыльбел», фондах Міністэрства культуры Расіі.

Прымаў удзел у шматлікіх выставах у Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Іспаніі, Галандыі, Арабскіх Эміратах, Італіі, Польшчы, Германіі.

Літаратура

Батальёнак Ягор // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 2. — С. 344. Батальёнак Ягор // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін. — Мн., 1984. — Т. 1. — С. 313.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі