Яўген Савасцьянаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Ключэвія» са Старгарда.

Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам у Ваўкавыску, яго трэнерам быў бацька — Яўген Савасцьянаў. З 2005 года гуляў за гродзенскі «Нёман», з 2007 года пачаў праходзіць у асноўны склад каманды.

У 2010 годзе канчаткова замацаваўся ў асноўным складзе. У сезоне 2013 выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. 17 красавіка 2013 года забіў гол, які прынёс «Нёману» перамогу над БАТЭ (2:1), дзякуючы якой гродзенскі клуб адзінаасобна ўзначаліў турнірную табліцу.

У снежні 2013 года перайшоў у «Гомель». У складзе «Гомеля» спачатку выступаў як апорны паўабаронца, пазней стаў гуляць на пазіцыі правага абаронцы. У жніўні 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У сезоне 2015 застаўся ў «Гомелі», нягледзячы на цяжкую фінансавую сітуацыю ў клубе. У складзе каманды зноў стаў выступаць у апорнай зоне. У ліпені 2015 года з-за невыканання кантрактных абавязкаў падаў у суд на «Гомель», а сам стаў трэніравацца з «Нёманам»Савостьянов может вернуться в «Неман». 30 ліпеня 2015 года было абвешчана аб вяртанні Савасцьянава ў Гродна на правах арэндыЕвгений Савостьянов спустя полтора года вернулся в "Неман", дзе ён замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

Па заканчэнні сезона 2015 цікавасць да Савасцьянава стала праяўляць мінскае «Дынама»Минское «Динамо» интересуется Савостьяновым и Тимошенко, аднак у выніку ў лютым 2016 года футбаліст падпісаў гадавы кантракт з «Нёманам»Савостянов продлил контракт с "Неманом". Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, а ўлетку вярнуў месца ў аснове.

У пачатку 2017 года спрабаваў працаўладкавацца ў іншых клубах, як то салігорскі «Шахцёр»Савостьянов на просмотре в солигорском «Шахтере» і талдыкарганскі «Жэтысу»Савостьянов находится на просмотре в «Жетысу», але вярнуўся ў Гродна і ў сакавіку падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гадыЕвгений Савостьянов на два года продлил контракт с "Неманом". У сезоне 2017 быў асноўным апорным паўабаронцам гродзенцаў, толькі ў маі, кастрычніку і лістападзе адсутнічаў з-за траўм. Сезон 2018 пачынаў у асноўным складзе, у маі не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання некаторы час выхадзіў на замену, у ліпені вярнуў месца ў стартавым складзе.

У снежні 2018 года перайшоў у «Слуцк»Анюкевич и Савостьянов сменили "Неман" на "Слуцк". Быў адным з асноўных паўабаронцаў каманды. У ліпені 2019 года пакінуў слуцкі клубСавостьянов и Чмыриков покидают "Слуцк".

У жніўні 2019 года далучыўся да магілёўскага «Дняпра»БАТЭ - "Энергетик-БГУ". Объявлены составы команд, аднак у яе складзе только часа выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў магілёўскі клуб.

У сакавіку 2020 года стаў іграком «Смаргоні»Савостьянов стал игроком "Сморгони", дзе замацаваўся ў аснове. У пачатку 2021 года, калі смаргонскі клуб атрымаў месца ў Вышэйшай лізе, пераважна выхадзіў на замену, але неўзабаве пачаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе.

У сакавіку 2022 года далучыўся да клуба «Ключэвія» з чацвёртага польскага дывізіёнаЕвгений Савостьянов продолжит карьеру в четвертом польском дивизионе.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі (да 21), з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіяната Еўропы 2011 у Даніі (хоць і не з’яўляўся на полі). Згуляў адзін матч за алімпійскую зборную Беларусі.

Дасягненні Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011 (Данія)

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2005 дубль Нёман 12 1 2006 дубль Нёман 21 1 2007 Д1 Нёман 9 0 2008 Д1 Нёман 20 1 2009 Д1 Нёман 10 0 2010 Д1 Нёман 30 1 2011 Д1 Нёман 26 1 2012 Д1 Нёман 25 1 2013 Д1 Нёман 30 2 2014 Д1 Гомель 20 0 2015 (1) Д1 Гомель 12 1 2015 (2) Д1 Нёман 11 0 2016 Д1 Нёман 19 0 2017 Д1 Нёман 17 0 2018 Д1 Нёман 19 1 2019 (1) Д1 Слуцк 12 1 2019 (2) Д1 Дняпро 24 17 2020 Д2 Смаргонь 21 5 2021 Д1 Смаргонь 26 1

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Ключэвія Старгард Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель