Урбан II (, каля 1042 — 29 ліпеня 1099) — 159-ы Папа Рымскі з 12 сакавіка 1088 года па 29 ліпеня 1099 года.
У свету — француз Эд (Ода) дэ Шацільён дэ Лажеры (). Нарадзіўся ў графстве Шампань недалёка ад Парыжа. Вучыўся ў Рэймсе ў святога Бруна. Быў прыёрам абацтва Клюні.
У 1095 годзе на скліканым ім Клермонскім саборы абвясціў Крыжовы паход супраць мусульман, паабяцаўшы яго ўдзельнікам адпушчэнне грахоў.
Пахаванне Папы Урбана II знаходзіцца ў бенедыкцінскім кляштары Бадзіа дзі Кава.
Крыжовыя паходы Крыжовы рух Урбана II упершыню здабыў сваю форму на Саборы ў П’ячэнцы, дзе ў сакавіку 1095 года Урбан II прыняў пасла візантыйскага імператара Алексея I Камніна (1081—1118), які прасіў дапамогі супраць мусульман. На Клермонскім саборы, які адбыўся ў лістападзе таго ж года, пропаведзь Урбана II, была, магчыма, найбольш эфектыўнай прамовай ва ўсёй еўрапейскай гісторыі, калі ён заклікаў людзей Францыі вырваць сілай Святую Зямлю з рук турак. Менавіта ён даў штуршок да крыжовых паходаў.
Гаворка Папы перарывалася воклічамі слухачоў: «Dieu le veut!» («Так жадае Бог!»). Слухачы, натхнёныя такой прамовай, пакляліся вызваліць Труну Гасподню ад мусульман. Тыя, хто пажадалі пайсці ў паход, прышылі да адзежы чырвоны крыж. На гэту справу Урбан II ахвяраваў сваю сутану. Адсюль і адбылася назва «крыжакі».
Памёр праз два тыдні пасля ўзяцця крыжакамі Іерусаліма. Беатыфікаваны ў 1881 годзе. Дзень памяці — 29 ліпеня.
Спасылкі
Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Кангрэгацыя Клюні Катэгорыя:Крыжовыя паходы Катэгорыя:Дом дэ Шацільён Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы XI стагоддзя Катэгорыя:Біскупы Осціі