«Да восені» () — верш англійскага паэта-рамантыка Джона Кітса, напісаны 19 верасня 1819 і апублікаваны ў яго паэтычным зборніку разам з паэмамі «Ламія» і «Пярэдадзень Святой Агнэсы» ў 1820 годзе. «Да восені» з’яўляецца апошнім творам цыкла, вядомага пад назвай «оды 1819» Кітса. Нягледзячы на тое, што паэт на працягу 1819 года не меў шмат часу, каб прысвяціць сябе паэзіі, ён спрычыніўся напісаць «Да восені» пасля натхняльнага восеньскага вячэрняга шпацыру каля Уінчэстэра. Гэты твор канчаткова аформіў адыход Кітса ад паэтычнай кар’еры. Жывучы ў нястачы, паэт быў вымушаны зарабляць грошы і ўжо не быў здольны прысвяціць сябе паэтычнаму мастацтву.
Спасылкі
Audio: Listen to Robert Pinsky read «To Autumn» by John Keats (via poemsoutloud.net ) «У гонар восені» у перакладзе Рыгора Барадуліна «Ода восені» у перакладзе Алены Таболіч «Ода да восені» на Прайдзісвеце ў перакладзе Ганны Янкуты
Катэгорыя:Паэзія Джона Кітса Катэгорыя:З’явіліся ў 1819 годзе Катэгорыя:Літаратура Вялікабрытаніі