Андрэй Блажэвіч, сапр.:Андрэй Вангін (, Відзы — , Гнеў, Польшча) — беларускі акцёр. Вядучы акцёр трупы Галубка — Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатра. Выступаў у характарных ролях.

Біяграфія Арыштаваны ў 1937. Пасля Другой Сусветнай вайны выехаў у ПНР. Удзельнічаў у аматарскіх спектаклях на Памор'і.

З 1968 дажываў у доме састарэлых у Гдыні. Наведваў беларускі клуб у Гданьску пры Доўгім Таргу. Яго адведвалі Ірэна Мельнікаў і Анна Красько. Абедзве ўспамінаюць, як наракаў на адзіноту.

Пра яго згадваў Міхась Хмялеўскі на старонках «Нівы» ў 1970, публікуючы кароткую нататку пра галубкоўца А. Блажэвіча і яго здымак.

Увесну 1977 знік з дому састарэлых Гдыні. Толькі праз 25 год высветлілася, з прычыны пагаршэння здароўя яго перавезлі ў Гнеў — у адпаведны дом. Там пасля 19 дзён памёр. Пахаваны ў Гневе на каталіцкіх могілках, у той частцы, дзе хавалі жыхароў дому састарэлых.

Дзякуючы гданьскім беларусам магіла без помніка была адшукана. Дзякуючы складкам (да якіх далучыўся і Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску Міхал Аляксейчык) быў усталяваны помнік, які з граніту вельмі хутка выканаў мясцовы каменячос Рышард АдамчыкЛена Глагоўская. Памінальны май // Ніва № 28 (2461) 13 ліпеня 2003.

Помнік адкрылі бурмістр Гнева Багдан Бадзёнг, дырэктар Дому для састарэлых Мечыслаў Матысяк і гданьская беларуска Анна Іванюк.

Тэрэса Эльманоўская знайшла ў доме састарэлых і дакументальны архіў Вангіна.

Спасылкі Даведнік Леаніда Маракова Жыццяпіс у выданні «Павет» № 13, снежань 2002 г.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Відзах Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Памерлі ў Паморскім ваяводстве Катэгорыя:Консулы Беларусі ў Польшчы