Кароўка, малачай (Lactarius piperatus) — шапкавы грыб роду сямейства . Умоўна-ядомы.
Апісанне Шапка ў дыяметры 7—18 см, спачатку злёгку выпуклая, потым лейкападобная, у маладых пладовых цел з падагнутымі бакамі, якія затым распраўляюцца і становяцца хвалістымі. Скурка белага колеру, матавая, гладкая або злёгку аксаміцістая. Пласцінкі вузкія, частыя, па ножцы часам расшчэпленыя, маецца мноства кароткіх пласцінак. Споравы парашок белы, споры 8—9 × 6—7 мкм, арнаментаваныя, амаль круглай формы, бясколерныя, шыпаватыя, амілоідныя. Ножка 3—7 см у вышыню, ∅ 2—3 см, цыліндрычная, белая, суцэльная, вельмі шчыльная, звужваецца ля асновы, гладкая або злёгку зморшчаная. Мякаць белая, шчыльная, ломкая. Млечны сок густы, ліпкі, белы, вельмі едкі, пры высыханні колер не мяняе або злёгку жаўцее.
Зменлівасць Колер шапкі бывае зусім белым ці з крэмавым адценнем, яна, як правіла, у цэнтры больш цёмная, чым па краях. Пласцінкі спачатку белыя, потым крэмавыя, пры пашкоджанні пакрываюцца жаўтавата-карычневымі плямамі.
Экалогія і распаўсюджванне Расце радамі або кольцамі ў сырых і зацененых лісцевых і мяшаных лясах, значна радзей у хвойных. Аддае перавагу добра дрэніраваным гліністым глебам.
На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна ў шыракалістых лясах. На тэрыторыі былога СССР распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі еўрапейскай часткі, у Заходняй і Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе.
Сезон: лета-восень.
Падобныя віды адрозніваецца шапкай, пакрытай пухам, і ножкай з больш рэдкімі пласцінкамі. з белым млечным сокам, пры высыханні робяцца шаравата-зеленаватым, які набывае ад кроплі КОН жоўты колер. з больш доўгай ножкай і маршчыністай шапкай.
Сінонімы
Харчовыя якасці Часта лічыцца неядомым з-за вельмі вострага густу. У прынцыпе, умоўна-ядомы, часам ужываецца, пасля дбайнай апрацоўкі, у салёным выглядзе. Таксама часам яго сушаць, расціраюць у парашок і выкарыстоўваюць у якасці пякучай прыправы замест перцу.
Лячэбныя ўласцівасці
Кароўка прыгнятальна дзейнічае на туберкулёзную палачку. У народнай медыцыне гэты грыб у злёгку падсмажаным выглядзе ўжывалі для лячэння нырачна-каменнай хваробы.
Хімічнае тэставанне грыбоў|Хімічнае тэставанне Раствор FeSO4 афарбоўвае мякаць у крэмава-ружовы колер, пад дзеяннем шчолачаў (KOH) колер не мяняе.
Літаратура
Lactarius Pers. // Флора Беларуси. Грибы. В 7 т. Т. 1. Boletales. Amanitales. Russulales / О. С. Гапиенко, Я. А. Шапорова; под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 101—126. — 199 с.: ил. — 700 экз. — ISBN 978-985-08-1458-6, ISBN 978-985-08-1482-1 (т. 1).
Спасылкі Таксономия Lactarius piperatus на сайте Mycobank.org Lactarius piperatus на сайце «Грибы Калужской области» Lactarius piperatus на сайте toadstool.ru
Катэгорыя:Млечнік Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Ядомыя грыбы