Хо́дцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ходцы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паўлавіцкі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паўлавічы. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ходцы, сельсавет перайменаваны ў Ходчанскі (Ходцаўскі) сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Машчонскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Асінаўка, Беляі, Бесцвіна, Дубкі, Жарцы, Закратунне, Запруддзе, Латыгава, Рубежніца і Савушы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ходцаўскага сельсавета 26 населеных пунктаў. 30 сакавіка 1992 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белаліпскага сельсавета. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Багданаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў у межах былога калгаса імя Гастэла (вёскі Броўкі, Вялікае Сяло, Лугінавічы, Падворыца, Шашалы)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 20 чэрвеня 2008 года скасавана вёска РубежніцаПералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1617 чалавек, з іх 92,5 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,3 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1203 чалавекі.
Населеныя пункты 1 студзеня 1947 — 16. 1 студзеня 1974 — 26.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе