Хо́дцы (, ) — аграгарадок (да 2006 года — вёска) у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходцаўскага сельсавета.

Размешчана на аўтадарозе Р25 (Віцебск-Сянно) каля азёр Ходцы і Ліпна ў 36 км ад Віцебска і 21 км ад Сянно.

Гісторыя У 1900—1913 гадах у Ходцах дзейнічала суконная мануфактура, на якой ў у 1913 годзе працавала 115 рабочых і мелася паравая машына.

У 2003 годзе ў вёсцы 168 двароў і 397 жыхароў.

Інфраструктура У Ходцах дзейнічаюць КУСГП «Ходцы», аптэка, сярэдняя агульнаадукацыйная школа-сад, бібліятэка, сельскі дом культуры, паштовае аддзяленне, Ходцаўская ўрачэбная амбулаторыя, магазін Сенненскага райспажыўсаюза.

Памятныя мясціны

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Сядзіба і гаспадарчыя пабудовы пачатку XX стагоддзя.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ходцаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Сенненскага раёна