Эгертан () — адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Усходняй Афрыкі. Размешчаны ў гарадах Накуру і Нджора (каля Накуру) у Кеніі.

Гісторыя Універсітэт Эгертан быў заснаваны брытанцам лордам Морысам Эгертанам у 1939 г. як вышэйшая сельскагаспадарчая школа для белай моладзі ва Усходняй Афрыцы. У 1956 г. на аснове школы быў створаны сельскагаспадарчы коледж, у 1987 г. - універсітэт.

Факультэты Факультэт сельскай гаспадаркі Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук Факультэт камерцыі Факультэт адукацыі Факультэт навакольнага асяроддзя Медыцынскі факультэт Факультэт навукі Ветэрынарны факультэт

Сістэма адукацыі Універсітэт Эгертан мае трохступеністую сістэму адукацыі: Бакалаўрыят Магістратура Дактарантура

Па іх заканчэнню надаюцца званні бакалаўра (BСh), магістра (MA) і доктара (PhD, RnD, MD).

Акрамя таго, універсітэт арганізуе падрыхтоўчыя курсы і курсы павышэння кваліфікацыі. Адукацыя вядзецца на англійскай мове і мове суахілі.

Спасылкі Афіцыйны сайт на англійскай мове

Катэгорыя:Універсітэты Кеніі