Тлушча́нка звычайная (Pinguicula vulgaris) — шматгадовая травяністая расліна; тыпавы від роду Тлушчанка сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны з вельмі кароткім карэнішчам.

Лісце амаль сядзячае, сабрана ў прыкаранёвую разетку, даўгавата-эліптычнай формы, звужаныя да асновы, 2—4 см даўжынёй і 0,6—2 см шырынёй, з жалезістай-клейкай светла-зялёнай верхняй паверхняй.

Кветкі размяшчаюцца на адным або некалькіх, спачатку густа пакрытых дробнымі валасінкамі, кветканосах 5—17 см вышынёй, панікшым. Кубачак, пакрыты рэдкімі кароткімі жалезістымі валасінкамі, складаецца з яйкападобных або даўгавата-эліптычных тупазавостраных долей. Вяночак сіне-фіялетавага колеру, 15—20 мм даўжынёй разам са шпорцам, зеў пакрыты даволі доўгімі бялёсымі валасінкамі. Шпорац шылападобнай формы, амаль у два разы карацей астатняй часткі вяночка.

Плод — каробачка авальна-шарападобнай формы. Насенне 0,7 × 0,1 см, светла-карычневага колеру.

Спосаб харчавання Харчаванне тлушчанак ўладкована прасцей, чым у . Паверхня іх лісця ліпкая, запар пакрытая залозкамі, адны з якіх выпрацоўваюць цукар, каб прыцягнуць насякомых, а іншыя — стрававальныя ферменты, каб пераварыць іх. Для дробных насякомых хапае эфекту прыліпання. Калі ж здабыча буйная, тлушчанка можа трохі згарнуць свой ліст (але не цалкам, як робіць расіца).

Экалогія і распаўсюджванне

Растуць на багністых лугах, балотах.

Натуральны арэал віду распасціраецца ў Еўразіі ад Заходняй Еўропы да Далёкага Усходу Расіі і Японіі, у Амерыцы від распаўсюджаны на паўночным усходзе ЗША і ў Канадзе. Апісаны з Заходняй Еўропы.

Крыніцы

Літаратура

Книга Природа и природные ресурсы Мурманской области. Апатиты 2005. С. 116—117

Спасылкі

Pinguicula vulgaris L. // ИАС «ООПТ России» USDA PLANTS: Pinguicula vulgaris (butterwort)

Катэгорыя:Плывунцовыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны балот Катэгорыя:Драпежныя расліны Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Расліны на марках