Блакітнае УспеннеMironowicz A.: Biskupstwo turowsko-pińskie w XI—XVI wieku. Trans Humana, 2011, s. 179—180. ISBN 978-83-61209-55-3. — абраз пятнаццатага стагоддзя, які захоўваюцца ў калекцыях Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі і паходзіць, верагодна, з Турава. Ікона з'яўляецца яркім прыкладам візантыйскай традыцыі ў беларускім іканапісеО. Д. Баженова. Византийская традиция в белорусском искусстве 15 века .

Апісанне іконы

«Блакітнае Успенне» напісана яечнай тэмперай на з і павалокайАляксандр ЯРАШЭВІЧ. Унебаўзятая. У цэнры абраза размешчана сцэна Успення Божай Маці ў адпаведнасці з канонамі візантыйскага жывапісу. Унізе на пярэднім плане на шырокім ложы, які засланы цёмна-зялёным полагам і пурпурным пакрывалам, ляжыць Багамаці ў хітоне сіняга колеру і карычневай мафорыі. За ложам паказаны Ісус Хрыстос, які трымае на руках дзіця, сімвалізуючае душу яго маці.

Вакол Хрыста расходзіцца шырокая разбелена-блакітная слава, якая ахінае ложа двухсферным купалам, у знешняй сферы сінімі контурамі пазначаны празрыстыя фігуры анёлаў і серафімаў. Справа і злева да ложа схіліліся захутаныя ў плашчы вохрыстых, блакітных, зялёных і малінавых колераў апосталы ў смутку. Над імі ўзвышаюцца свяціцелі і Цімафей Эфескі, далей стаяць засмучаныя жанчыны.

Упоравень са славай па краях намаляваны высокія гмахі з блакітнымі чарапічнымі дахамі. Залаты фон абраза запоўнены светлымі воблачкамі з абрысамі птушак, у якіх размешчаны паясныя выявы апосталаў. Анёлы накіроўваюць воблачкі ўніз, да ложа з Маці Божай. На нябёсах, намаляваных у верхняй частцы іконы, анёлы і прарокі радасна чакаюць Марыю.

У самым версе абраза два анёлы падтрымліваюць мнагаслойную сіне-блакітную сферу, з якой Марыя падае залаты пояс апосталу Фаме. У кампазіцыі абраза адчуваецца дакладны геаметрычны разлік, імкненне да раўнавагі і сіметрыі. Аб’ёмнасць і прасторавая глыбіня спалучаюцца з падкрэсленай графікай плаўных контураў. Падоўжаныя фігуры апосталаў паказаны ў складаных ракурсах, твары тонка выпісаны разбеленай вохрай. Каларыт захапляе гарманічнасцю і багаццем змешаных мяккіх колераў.

Назва іконы ставіцца да сіняга фона фігур Хрыста і Марыі на нябёсах (астатні фон залаты), які звычайна выкарыстоўваўся ў візантыйскай іканаграфіі, але быў унікальны ў іканаграфіі рускай.

Аўтарства і паходжанне іконы

Асаблівасці іканаграфіі, стылю і тэхнікі «Блакітнага Успення» не дазваляюць адназначна аднесці яго да пэўнага мастацкага цэнтра ці школы.

Гэты выдатны помнік сярэднявечнага мастацтва ніколі не адносілі ні да гісторыі беларускага іканапісу, ні да італа-крыцкай школы. Некаторы час лічылася, што абраз пісаў , грэчаскі іканапісец, звязаны з італагрэчаскай школай, які правёў шмат гадоў у Венецыі, а потым працаваў у Расіі. таксама датавала «Успенне» першай паловай ХV стагоддзя і на падставе стылістычных аналогій аднесла яго да цвярской школы жывапісу, у той час яшчэ мала акрэсленай, Мнёва Н. Е. С. 235—236.. Гэты пункт гледжання быў успрыняты і пацверджаны аўтарамі «Гісторыі рускага мастацтва». З асаблівым захапленнем М. Варонін і В. Лазараў казалі пра каларыт абраза, што ён «нагадвае тэхніку гуашы». «Сярод гэтых выдатных фарбаў незабыўнае ўражанне пакідае вадзяніста-блакітны тон, які здзіўляе сілай свайго колеравага гучання»История русского искусства. Т. 3 М., 1955. С. 31-32..

Пасля такой аўтарытэтнай атрыбуцыі «Успенне» з Мінска зацвердзілася сярод твораў цвярскога іканапісу, у тым ліку ў альбоме «Жывапіс Беларусі ХІІ-ХVІІІ стагоддзяў». Праўда, , і аднеслі абраз да ўкраінскага жывапісу ХV стагоддзя, чамусьці прыпісаўшы яму паходжанне з Мінска-Мазавецкага, , . Украинская средневековая живопись. Киев, 1976. Ил. 22-23..

Апошнім часам Г. Папоў, дэтальна прааналізаваўшы стыль і тэхналагічныя асаблівасці «Успення», уключыў яго ў манаграфію аб цвярскім мастацтве, але адзначыў, што хоць яно мае паралелі і ва ўласных цвярскіх творах, тым не менш такая атрыбуцыя застаецца да пэўнай ступені гіпатэтычнай. Даследчык вылучыў абраз з шэрагу бясспрэчна цвярскіх твораў і аднёс да так званай «візантыйскай спадчыны ў мясцовым жывапісе», а таксама прапанаваў больш познюю дату стварэння (2-я палова ці нават канец ХV стагоддзя). Адсутнасць сцэны пакарання Аўфонія, на думку Г. Папова, набліжае абраз з Мінска да серыі італа-грэцкіх «Успенняў» канца ХV-ХVІ стагоддзяў. Для такой арыентацыі даюць падставу і тэхналагічныя асаблівасці: «у большасці мясцовых абразоў крохкасць і тонкі слой грунта даюць больш дробнае кракеліраванне, чым гэта бачна на „Успенні“, а шчыльны фарбавы слой апошняга далёкі ад лесіроўкі маскоўскіх абразоў»Попов Г. В., Рындина А. И. Живопись и прикладное искусство Твери ХІV -ХVІ веков. М., 1979.. Зыходнай крыніцай мінскага абраза Г. Папоў лічыць творы позневізантыйскага ці нават поствізантыйскага жывапісу, а сярод бліжэйшых аналогій разглядае «Успенне са св. Францыскам і св. Дамінікам»Успенне са св. Францыскам і св. Дамінікам  — твор часоў Фларэнційскай унііИскусство Византии в собраниях СССР. Каталог выставки. Т. 3. М.,1977. С. 138..

Беларускі вучоны А. А. Ярашэвіч даказаў прыналежнасць «Блакітнага Успення» да беларускай культуры.

Гісторыя іконы

Ікона першапачаткова захоўвалася ў . У пачатку шаснаццатага стагоддзя, калі цэнтрам стаў Пінск, абраз быў перанесены ў Ляшчынскі манастыр, у царкву Успення Маці Божай. Размяшчэнне іконы ў пінскім манастыры паклала пачатак асаблівага культу святога Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў Пінску. У 1914 годзе абраз быў перанесены ў Кафедральны сабор ў Мінск. Помнік у 1914—1917 гадах быў вывезены з Мінска ў Маскву ў калекцыю вядомага збіральніка старажытнарускай жывапісу .

Пасля рэарганізацыі прыватных збораў Масквы, абраз стаў здабыткам Траццякоўскай галерэі. Абраз апублікаваны як помнік беларускага жывапісу Н. Ф. Высоцкай у кнізе «Живопись Белоруссии 12—18 веков». Минск, 1980. Илл. 14,15,16.</ref>.

Значэнне іконы

У навуковай літаратуры абраз «Блакітнае Успенне» ўвайшоў ва ўсе манаграфіі аб старажытнарускім мастацтве, ад класічных даследаванняў і В. Лазарава да папулярнага томіка «Малой гісторыі мастацтваў». Абраз шмат разоў паказваўся на самых значных выставах у былым СССР і за яго межаміЖывапіс Беларусі ХІІ-ХVІІІ стагоддзяў. Фрэска, абраз, партрэт. Мн., 1980. С.14-16..

Знаўца і калекцыянер рускага іканапісу, І. Астравухаў па сведчанні В. Антонавай «у халодным лазуравым каларыце „Успення“ бачыў захапляльны водбліск генія Андрэя Рублёва»Некрасов А. И. Древнерусское изобразительное искусство. М., 1937. С.186.. А. Някрасаў параўноўваў абраз з люблінскімі фрэскамі 1418 г. загадкавага майстра Андрэя і адзначаў у ім пластыку, блізкую да паўднёваславянскага жывапісу; «квяцістасць каларыту з аднаго боку набліжаецца да мініяцюр галіцка-валынскага евангелля ХІІ-ХІІІ стст. і з другога боку да ўкраінскіх абразоў і мініяцюр больш позняга часу».

Зноскі

Катэгорыя:Беларуская іканапісная школа Катэгорыя:Абразы Катэгорыя:Іканаграфія Багародзіцы